Ваганаў Сяргей
Нарадзіўся 6 кастрычніка 1941 года. У 1963 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, працаваў настаўнікам.
Пачаў супрацоўнічаць з газетамі яшчэ студэнтам, з 1961 года. Працаваў у "Чырвонай змене", "Сельской газете", на розных пасадах у газеце "Знамя юности". З 1976 па 2008 год — уласным карэспандэнтам газеты "Труд" па БССР, галоўным рэдактарам газеты "Труд" в Беларуси". Падчас існавання СССР друкаваўся ў розных газетах, часопісах і зборніках у Беларусі, Расіі і за мяжой.
З пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя актыўна супрацоўнічаў з "Народнай газетай", з газетай "Народная Воля". У апошняй з 2008 па 2011 год — у якасці вядучага аўтарскай калонкі "Камертон". У 2011 – 2015 гадах супрацоўнічаў з газетай "Наша Ніва", вёў згаданую рубрыку, пісаў публіцыстычныя нарысы. У 2016 годзе выдаў кнігу нарысаў і эсэ "Мосцік над вечнасцю".
Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, выбіраўся віцэ-прэзідэнтам БАЖ, старшынёй Камісіі па этыцы.
Двойчы пераможца ў конкурсе БАЖ "Вольнае слова" ў намінацыі "Мастацка-публіцыстычныя жанры".
Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.