Варанец Віктар Іванавіч
Варанец Віктар Іванавіч
Віктар Іванавіч Варанец (нар. 18 красавіка 1962, Гродна). Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1985). Працаваў настаўнікам беларускай мовы, завучам у Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. З 1990 па 1992 год выкладаў беларускую мову ў Гродзенскай гімназіі № 1. З 1992 года працуе ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры рускай і беларускай моў. З 2005 года працуе намеснікам дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта па вучэбнай рабоце.
Кіраўнік універсітэцкага літаратурнага аб’яднання «Катарсіс», складальнік і сааўтар літаратурных зборнікаў «Вечныя канікулы», «Гіпакратавы ваганты», «Вечар пятніцы», «Менестрэлі Асклепія». З’яўляецца аўтарам гімна Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Займаецца пытаннямі беларускай медыцынскай тэрміналогіі. У 1982—1983 гадах разам з Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс «Містыка». Аўтар 18 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, шэрагу артыкулаў па пытаннях беларускай тэрміналогіі. Выдаў «Русско-белорусский медицинский словарь» (2005) і першы «Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў» (2012). Аўтар зборніка паэзіі і прозы «Рамізнік».
Узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета. Прызнаны Чалавекам года Гарадзеншчыны за 2012 год.