Варанец Віктар Іванавіч

Варанец Віктар Іванавіч

Варанец Віктар Іванавіч Віктар Іванавіч Варанец (нар. 18 красавіка 1962, Гродна). Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1985). Працаваў настаўнікам беларускай мовы, завучам у Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. З 1990 па 1992 год выкладаў беларускую мову ў Гродзенскай гімназіі № 1. З 1992 года працуе ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры рускай і беларускай моў. З 2005 года працуе намеснікам дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта па вучэбнай рабоце. 

Кіраўнік універсітэцкага літаратурнага аб’яднання «Катарсіс», складальнік і сааўтар літаратурных зборнікаў «Вечныя канікулы», «Гіпакратавы ваганты», «Вечар пятніцы», «Менестрэлі Асклепія». З’яўляецца аўтарам гімна Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Займаецца пытаннямі беларускай медыцынскай тэрміналогіі. У 1982—1983 гадах разам з Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс «Містыка». Аўтар 18 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, шэрагу артыкулаў па пытаннях беларускай тэрміналогіі. Выдаў «Русско-белорусский медицинский словарь» (2005) і першы «Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў» (2012). Аўтар зборніка паэзіі і прозы «Рамізнік».

Узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета. Прызнаны Чалавекам года Гарадзеншчыны за 2012 год.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс