Янушкевіч Язэп Язэпавіч

Янушкевіч Язэп Язэпавіч

Янушкевіч Язэп Язэпавіч

Янушкевіч Язэп Язэпавіч

Нарадзіўся 7 сакавіка 1959, в. Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобласці) — беларускі літаратуразнавец, археограф, пісьменнік.

Скончыў БДУ (1981). Кандыдат філалагічных навук (1987).

3 1985 навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Беларусі, адначасова з 1996 загадчык аддзела археаграфіі Беларускага НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы і з 1997 намеснік рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». 3 1999 намеснік старшыні Археаграфічнай камісіі Камітэта па архівах і справаводстве пры СМ Рэспублікі Беларусь. Тройчы звольнены з працы (у БелНДІДАС і ў акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ.

Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007)

Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеянні ХІХ — пач. ХХ ст., жыццё і творчасць дзеячаў беларускай літаратуры і культуры.

Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 1, 1999). Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма (1988), дзённікі У. Караткевіча (1989) і мінскага архіяпіскапа Міхала Галубовіча (2003), мемуары П. Мядзёлкі (1993), «Тастамент» А. Кіркора (1998) і інш.

Складальнік з тэксталагічнай падрыхтоўкай, аўтар прадмоў і каментарыяў «Твораў» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997), зборніка «Шляхам гадоў» (1994). Рэдактар, аўтар прадмовы і пасляслоўя, адзін са складальнікаў і аўтараў каментарыяў кніг А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» (1998; пераклад Пятра Біталя) і Я. Коласа «Новая зямля» (2002, абедзве на беларускай, польскай і рускай мовах; пераклад на польскую мову Чэслава Сэнюха). Пераклаў на беларускую мову раман Сяргея Пясецкага «Пяты этап»[1], а таксама: Станіслаў Манюшка. Ліставанне (1826—1851) / Укладальнік Язэп Янушкевіч. // Stanisław Moniuszko. Korespondencja (1826—1851). Wybór i opracowanie Jazep Januszkiewicz. — Мінск: «Смэлтак», 2010. 302 с.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс