Ярац Віктар Уладзіміравіч
Ярац Віктар, нарадзіўся 23.10.1948 г. у пасёлку Красны Мост Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1966 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, У 1968 г. перавёўся ў Гомельскі педагагічны інстытут, на базе якога ў 1969 г. быў адкрыты ўніверсітэт (скончыў у 1970). Быў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўскай раённай газеты «Камунар». У 1970-1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на Гомельскай студыі тэлебачання. У 1975 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта. Працуе выкладчыкам гэтага ўніверсітэта, з 1978 г. - дацэнт. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1980 г.
Першыя вершы апублікаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў школьныя гады. Актыўна пачаў выступаць у друку з 1966 г.
Выступае ў перыядычным друку па праблемах развіцця сучаснай беларускай паэзіі. Напісаў вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў «Беларускія паэты - лаўрэаты Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР» (Гомель, 1983).
Перакладае творы балгарскіх, летувіскіх, расейскіх, украінскіх паэтаў на беларускую мову.
Бібліяграфія
«Уваходзіны». Зборнік вершаў. 1976 г.
«Добрыца». Зборнік вершаў. Бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989 г.
1. Ярац, В. Дняпроўскі бакен: вершы / В.Ярац.-Мн.:Маст.літ., 1992.-127 с.
2. Ярац, В. Вершы / В.Ярац // Крыніцы: анталогія лірыкі / уклад. І.Ф.Штэйнера.- Гомель: ГДУ, 2003.-С.176-183.
3. Ярац, В. Вершы / В.Ярац // Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна / уклад. І.Ф.Штэйнера, В.С.Новак.- Мн.: ЛМФ "Нёман", 2002.-С.379-382.
4. Ярац, В. "На роднай Зямлі Прыдняпроўя…" / В.Ярац // Полымя.-2008.-№ 10.-С.3-9.
5. Ярац, В. На сваёй зямлі : вершы / В. Ярац // Звязда. - 2008. - 23 кастр. - С. 7.
6. Ярац, В. "Пасля дарогі - праз бары,..."; " Дзе сёння таюць - растаюць імгненні..."; " Пад скальпелем гарачым бліскавіцы..."; " Астылыя гнёзды вартуюць сініцы..."; " Хвалі хваляць адна адну..." і інш.: [вершы] / В. Ярац // ЛіМ. - 2008. - № 42. - С. 8.
7. Ярац, В. "Тут словы прарастаюць, як травы…": [вершы] / В.Ярац // Роднае слова.-2008.-№ 10.-С.11.
8. Ярац, В. Што сніцца птушкам…: вершы / В.Ярац // Маладосць.-2008.-№ 10.-С.11-13.
9. Ярац, В. Зямля і неба: [паэма і вершы] / В.Ярац // Дзеяслоў.-2008.-№ 5 (36).-С.90-96.
10. Ярац, В. Паэтаў слаўных чарада: [спіс найбольш вартых айчынных паэтаў XX-XXI стст.] / В.Ярац // ЛіМ.-2008.-№ 7.-С.16.
11. Ярац, В. Азбука вясны; Чыстазвон; Палёт свінца; Адлегласці і інш.: вершы / В.Ярац // ЛіМ.-2008.-№ 12.-С.8.
12. Ярац, В. Ці адбылася спрэчка? : [меркаванні аўтара наконт дыскусіі "Прэлюдыя да спрэчкі. 100 беларускіх паэтаў. XX век".] / В.Ярац // Маладосць.-2008.-№ 1.-С.108-111.
13. Ярац, В. Сьвятло ў вакне: вершы / В.Ярац // Дзеяслоў.-2007.-№ 1.-С.104-109.
14. Ярец, В. Живых веков орган: стихи / В.Ярец // Нёман.-2006.-№ 3.-С.123-125.
15. Ярац, В. Там, дзе сівізна нябёс…: паэма-маналог / В.Ярац // Дзеяслоў.-2006.-№ 1.-С.105-112.