Яскевіч Аляксандр Сямёнавіч

Яскевіч Аляксандр Сямёнавіч

Яскевіч Аляксандр Сямёнавіч

Яскевіч Аляксандр Сямёнавіч

Яскевіч Алесь, нарадзіўся 12.06.1934 г. у вёсцы Ўшакі Чэрыкаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953). Працаваў у газеце «На страже Октября» (Менск). У 1961-1964 гг. займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. З 1964 г. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1966 г.

З крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі выступае з 1958 г. 

Бібліяграфія

«Карані маладога дрэва». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і даследаванняў. 1967 г.

«Ад слова да вобраза». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і даследаванняў. 1968 г.

«Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і даследаванняў (з В.Каваленкам і М.Мушынскім). 1972 г.

«Пытанні паэтыкі». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і даследаванняў (з В.Жураўлёвым і Я.Шпакоўскім). 1974 г.

«Грані майстэрства». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і даследаванняў. 1974 г.

«У свеце мастацкага твора». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і даследаванняў. 1977 г.

«Нараджэнне новага мастацтва». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і даследаванняў (з Л.Гараніным і А.Матрунёнкам). 1980 г.

«Выхад за круг». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і даследаванняў. 1985 г.

«Становление белорусской художественной традиции». Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і даследаванняў. 1987 г.


Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс