Зуёнак Васіль Васільевіч

Зуёнак Васіль Васільевіч

Зуёнак Васіль Васільевіч

Зуёнак Васіль Васільевіч

Зуёнак Васіль, нарадзіўся 03.06.1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў Барысаўскую педагагічную навучальню і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Менск), з 1960 да 1966 г. - у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972-1978). У 1966-1972 гг. - намеснік галоўнага рэдактара, у 1978-1982 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1982-1989 гг. - сакратар, у 1989-1990 гг. - першы сакратар, з 1990 г. - старшыня СП Беларусі. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1966 г. Ганаровы сябра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000 г.). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Зуёнак Васіль, нарадзіўся 03.06.1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1954 г. скончыў Барысаўскую педагагічную навучальню і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Менск), з 1960 да 1966 г. - у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972-1978). У 1966-1972 гг. - намеснік галоўнага рэдактара, у 1978-1982 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1982-1989 гг. - сакратар, у 1989-1990 гг. - першы сакратар, з 1990 г. - старшыня СП Беларусі. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1966 г. Ганаровы сябра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000 г.). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Выступае ў друку з вершамі з 1952 г.

Перакладае з расейскай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і іншых моў. Разам з Р.Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У.Лучука «Возера-Бульдозера» (1978).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за кнігу вершаў «Сяліба», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1982) за паэму «Маўчанне травы».

Фотаздымкі

Бібліяграфія

“Любіць прыроду — любіць Радзіму”. Мн., 1962 г.

“Працай славіцца чалавек”. Мн., 1963 г.

“Вясёлы калаурот”. Вершы. Мн., 1965 г.

“Kpэciвa”. Лiрыка. Мн., 1966 г.

“Жылі-былі пад вадой”. Мн., 1969 г.

“Крутаяр”. Вершы. Мн., 1969 г.

“Сонечны клубочак”. Загадкі Мн., 1972 г.

“Основа”. Стихи. Перевод с белорусского. М., изд-во “Молодая гвар­дия”, 1972 г.

“Качан на п’едэстале”. Гумарыстычныя вершы. Мн., 1973 г.

“Публицистика и лирика: гражданская поэзия на страницах современ­ной белорусской периодики”. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Мн., 1973 г.

“Сяліба”. Вершы i паэма. Мн., 1973 г.

“Будзем Сілы набірацца”. Вершы. Мн., 1974 г.

“Нача”. Лiрыка. Мн., 1975 г.

“Хлеб на кленовых листьях”. Стихи и поэма. Авторизованный перевод с белорусского. М., изд-во "Советский писатель", 1977 г.

“Лесной будильник”. Стихи, сказки, загадки. Перевод с белорусского. Мн., 1977 г.

“Покотився клубок”. Bipшi. Киïв, 1979 г.

“Маўчанне травы”. Паэма лёсу. Мн., 1980 г.

“Жили-были под водой”.Книжка-раскладушка. Стихи. Перевод с белорус­ского. Мн., 1980 г.

“Світальныя птушкі”. Вершы i паэма. Мн., 1982 г.

“Лiнiя высокага напружання”. Літаратурна-крытычныя нататкі, постаці, роздум. Мн., 1983 г.

“Шапка-усёвідзімка”. Вершы. Мн., 1983 г.

“Лукам’е”. Вершы i паэма. Мн., 1984 г.

“Рассветные птицы”. Стихотворения, поэма. Перевод с белорусского. М., изд-во “Молодая гвар­дия”, 1985 г.

“Вызначэнне”. Вершы. Мн., 1987 г.

“Солнечный клубочек”. Стихи, сказки, загадки. Перевод с белорусско­го. Мн., 1987 г.

“Молчание травы”. Поэма. Перевод с белорусского. М., изд-во “Совет­ский писатель”, 1987 г.

“Хата, поўная гасцей”. Вершы, казкі, жарты, загадкі. Мн., 1987 г.

“Лета трывожных дажджоў”. Вершы. Мн., 1990 г.

“3нічкі сямі нябёс”. Выбраныя пераклады. Мн., 1992 г.

“Чорная лесвіца”. Вершы, паэма. Мн., 1992 г.

“Пісьмы з гэтага свету”. Вершы. Мн., 1995 г.

“Бадзірог”. Карагод вясёлых прыгод — i рыфмай звязаных i проста расказаных. Мн., 1995 г.

“Па ельнічку, па бярэзнічку. Беларускія грыбы ў вершах i малюнках”. Мн., 1996 г.

Выбраныя творы ў двух тамах: т. 1 —“Гронка цішыні”, вершы; т. 2 — "Пяцірэчча", Kнiгa паэм. Мн., 1996 г, 1998 г.

“Рэха”. Вершы, загадкі, пацешки Мн., 2003 г.


Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс