Зізюк Міхась Міхайлавіч
Зізюк Міхась Міхайлавіч
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1967 года ў в. Лучыцы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Лучыцкую сярэднюю школу і Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. У 1993 годзе вярнуўся на Беларусь. Працаваў у раенным аддзеле ўнутраных спраў, скончыў Акадэмію МУС РБ і атрымаў кваліфікацыю юрыста. Пісаць пачаў у сярэдзіне 2000-ых гадоў. Піша на беларускай і рускай мовах. Жыве і працуе ў г. Наваградку Гродзенскай вобл.
Бібліяграфія
Першае апавяданне надрукаване ў газеце “Звязда” – “Цяпло яе сэрца” (2005). Выйшлі кнігі “Пропавшая свадьба” (2007), “Зелянее рунь” (2011), “Храм его души» (2011), «Оракулы междуречья» (2013).