Алесь Пісьмянкоў
Новая рубрыка “З архіваў СБП” на нашым сайце, дзе ўжо змешчаныя дакументы з асабовых спраў Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Янкі Брыля, Еўдакіі Лось, сёння папаўняецца матэрыяламі, датычнымі паэта Алеся Пісьмянкова.
Сёлета споўнілася 10 гадоў з дня смерці творцы. Вашай увазе — аўтабіяграфія Аляксандра Уладзіміравіча, напісаная ім уласнаручна, а таксама 2 рэкамендацыі на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў БССР.
Для таго, каб паглядзець выяву ў лепшай якасці, націсніце на яе.
1. Аўтабіяграфія Алеся Пісьмянкова з асабовай справы пісьменніка (12 верасня 1984 года)
2. Рэкамендацыя Анатоля Вялюгіна, дадзеная А. Пісьмянкову, на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў БССР (дата неразборлівая)
3. Рэкамендацыя Уладзіміра Гніламёдава, дадзеная А. Пісьмянкову, на ўступленне ў СП БССР (18 верасня 1984 года)
Папярэднія матэрыялы з нашай рубрыкі глядзіце тут