Уладзімір Караткевіч
Неўзабаве найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі – Саюзу беларускіх пісьменнікаў – спаўняецца 80 гадоў. У гэтыя юбілейныя дні мы пачынаем знаёміць наведвальнікаў сайта з фрагментамі багатай архіўнай спадчыны нашага грамадскага аб’яднання. Архіў, сярод іншага, утрымлівае найкаштоўнейшыя матэрыялы: фотаздымкі, аўтабіяграфіі і рэкамендацыі на ўступленне, аб’яднаныя пад вокладкамі “Асабовых спраў” пісьменнікаў-сяброў арганізацыі.
У новай рубрыцы “Архіў” вашай увазе будуць прадстаўленыя выбраныя старонкі персанальных пісьменніцкіх “дасье” з цікавымі звесткамі, узорамі почырку ды аўтографамі.
1. Заява У. Караткевіча з просьбай прыняць яго ў СП БССР (25 красавіка 1957 г.)
2. Фота У. Караткевіча, прыкладзенае да заявы на ўступленне ў СП БССР.
3. Аўтабіяграфія Уладзіміра Караткевіча з асабовай справы пісьменніка (25 красавіка 1957 г.)
4. Спіс публікацый, складзены ўласнаручна У. Караткевічам (23 лютага 1978 г.)
5. Рэкамендацыя Анатоля Вялюгіна, дадзеная У. Караткевічу, на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў БССР (26 красавіка 1957 г.)
6. Рэкамендацыя Максіма Лужаніна, дадзеная У. Караткевічу, на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў БССР (26 красавіка 1957 г.)