Язэп Пушча
Рубрыка “З архіваў СБП”, прымеркаваная да 80-годдзя нашай арганізацыі, знаёміць усіх цікаўных з матэрыяламі з асабовых спраў беларускіх пісьменнікаў. Ужо даступныя для прагляду ў добрай якасці дакументы, звязаныя з жыццём і творчасцю Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Еўдакіі Лось, Алеся Пісьмянкова, Міхася Стральцова.
Сёння вашай увазе — Язэп Паўлавіч Плашчынскі, вядомы ў літаратуры як Язэп Пушча.
Навядзіце курсор або націсніце, калі ласка, на выяву, каб прагледзець яе ў лепшай якасці.
1. Аўтабіяграфія, напісаная ўласнаручна Язэпам Пушчам. 10 красавіка 1958 года
2. Рэкамендацыя да прыёму ў сябры Саюза Пісьменнікаў БССР Язэпа Пушчы, дадзеная аўтару Алесем Звонакам. 8 красавіка 1958 года, Мінск.
3. Рэкамендацыя да прыёму ў сябры СП БССР Язэпа Пушчы, дадзеная яму Міколам Хведаровічам. 8 красавіка 1959 года.
4. Рэкамендацыя на ўступленне ў СП БССР Язэпа Пушчы, напісаная Алесем Якімовічам. Дата не бачная.
Папярэднія матэрыялы з нашай рубрыкі глядзіце тут