Васіль Быкаў. У тумане: фрагменты з аўдыёкнігі

Васіль Быкаў. У тумане: фрагменты з аўдыёкнігі

В. Быкаў пісаў у мемуарах “Доўгая дарога дадому” пра аповесць “У тумане” (1988), якая стваралася ім у Доме творчасці ў Нідзе: “Сюжэт “Туману” быў гатовы даўно. Ідэя чалавечай безвыходнасьці нязрушна сядзела ў маёй сьвядомасьці і час ад часу дамагалася рэалізацыі. Некаторыя казалі: пэсымізм, фаталізм, розныя іншыя ўпадніцкія ўплывы. Можа, і так. Але колькі ў людзкім жыцьці здараеца канфліктаў – з сабой ці з грамадзтвам, якія разьвязаць немагчыма. Не паддаюцца ніякім разумным высілкам. І ня толькі ў сытуацыі, калі дабро супрацьстаіць злу. Але і тады, як пісаў Гегель, калі канфлікт ляжыць у адносінах правага з правым. Тое ўжо трагедыя. Як паглядзець, дык усё чалавечае жыцьцё – трагедыя, бо ўсе пачуваюцца правымі. Ніхто ня лічыць сябе вінаватым”.

Запіс зроблены на студыі HUKAPIS кампаніі Prastora.by.
Тэкст агучыў акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Дзянісаў.

На нашым сайце Вы маеце магчымасць вольна паслухаць першыя 5 раздзелаў аповесці.

Цалкам гэты твор можна спампаваць у розных фарматах на KNIHARNIA.BY

Paused...