Міхась Скобла. Камізэлька для месяца
Дата публікацыі: 23.05.2017
12927

"У кнізе выбранага Міхася Скоблы, як ва ўпарадкаванай беларускай хаце, гаспадар якой ведае, што і калі ў жыцці можа спатрэбіцца, сапраўды ёсць усё, што трэба. Ці амаль усё... І ўсё на сваім, асобным месцы. Як на сваім, асобным месцы ў сучаснай беларускай паэзіі і сам аўтар кнігі -- паэт Міхась Скобла", -- піша ў прадмове да выдання Уладзімір Някляеў.
Хрышчэнне
Па-над язычніцкай дуброваю
Навісла сонца булава.
Я ўсё, я ўсё табе дароўваю
За сузіранне хараства.
У доўгі дзень, імгненні, звіцеся!
Раскінеш рукі на вадзе --
І ўсё паганства прападзе:
Ты -- як нацельны крыжык Свіцязі!