Мой спосаб чытання
Дата публікацыі: 09.12.2019
7773
ISBN 978-985-7227-05-1.
Кніга літаратурна-мастацкай крытыкі вядомага журналіста і блогера Паўла Абрамовіча складаецца з выбраных тэкстаў, якія былі створаныя ў розныя гады для часопіса “Дзеяслоў” і іншых беларускіх мас-медыя. Таксама ў кнізе змешчаныя допісы пра літаратуру Паўла Абрамовіча з сацыяльных сетак. Усе тэксты пададзеныя ў адпаведнасці з першакрыніцамі, з захаваннем правапісу.
ЗМЕСТ
Слоўца ад дзеяслоўца. А. Федарэнка
У “ДЗЕЯСЛОВЕ”
Эсэ
Вытокі прыгажосьці
Маё жыццё ў нетрах літаратуры
Мой чытацкі лёс
Нарысы
Mісія — выхаваць нацыю. Літаратурная крытыка ў “Нашай Ніве” ў 1906–1910 гады
У пошуках свайго чытача. Пісьменьніцкая крытыка Беларусі ХІХ ст.
Артыкулы
“Песьня пра зубра” як паляўнічы сімулятар
Збіць дыханне мордалысаўцаў
“Бо ён — Рака”. Дняпро як сістэмаўтваральная метафараў рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
ПА-ЗА “ДЗЕЯСЛОВАМ”
Сацыяльныя сеткі
“Живой Журнал”
Мас-медыя
Антычны дзёньнік
Абрамовіч: “Трэба без жалю адстрэльваць графаманаў”
Кодэкс Багдановіча
Жывыя і мёртвыя. 3 сакавіка — Сусветны дзень пісьменніка
Пісьменьнікі больш ня крытыкі
Калі беларускія пісьменьнікі пачнуць чытаць адны адных?
Хто ацэніць Вялікі беларускі раман?
“Амаль не з таго сьвету ўскрос”. Ліставаньне Янкі Купалы як гісторыя хваробаў
Сцісла пра аўтара
Павел Абрамовіч нарадзіўся ў 1977 годзе ў Койданаве. Скончыў журфак БДУ, працаваў выкладчыкам на катэдры літаратурна-мастацкай крытыкі (курс “Літаратура і мастацтва ў СМІ”), даследаваў пісьменніцкую крытыку. Піша рэцэнзіі, артыкулы і эсэ для папяровых і электронных выданняў, а таксама інфармацыйных агенцыяў. Спавядае флабераўскую максіму “Чытаць, каб жыць”, галоўную сваю задачу бачыць у пабудове камунікацыі між кнігамі.