Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 10, кніга 1

У выданні прадстаўлены: аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам (1985, 2001), артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв'ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1975--1980). Каментары да гэтага тома ўкладзеныя Сяргеем Шапранам.

Нагадаем, што першы ў гісторыі Поўны збор твораў Васіля Быкава ў 14-ці тамах запачаткаваны ў 2005 годзе ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", пры ўдзеле Грамадзянскай ініцыятывы "Агульнанацыянальны рух Воля народа", расійскага выдавецтва "Время", пазней -- беларускага выдавецтва "Кнігазбор".

Цяпер на сайце СБП можна свабодна спампаваць усе выдадзеныя на цяперашні час тамы гэтага Збору ў фармаце .ePub