Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 1
Дата публікацыі: 16.06.2015
5875
Выданне поўнага збору твораў запачаткаванае ў 2005 годзе ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", пры ўдзеле Грамадзянскай ініцыятывы "Агульнанацыянальны рух Воля народа", расійскага выдавецтва "Время", пазней -- беларускага выдавецтва "Кнігазбор".
Першы том складаецца з аповесцей "Афганец" і "Ваўчыная яма" (1998), а таксама з апавяданняў і прыпавесцей, напісаных у 1990-х і 2000-х гадах. Аўтар прадмовы Алесь Пашкевіч.
Падчас укладання тамоў спершага ўлічвалася меркаванне самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў.
Цяпер на сайце СБП Вы можаце вольна спампаваць гэтае выданне ў фармаце электроннай кнігі.