Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне
Як адзначыла каардынатар серыі, паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева, “Арэхападзенне” стала дастойным працягам “Пункту адліку” і новым адкрыццём для аматараў сучаснай паэзіі:
— Хачу падзякаваць Віялеце і ўсім удзельнікам нашай серыі, якія ёсць, якіх можна выдаваць, чытаць і прадаваць, распаўсюджваць і дарыць. Мы з задавальненнем чакаем новых аўтараў. Варта адзначыць унёсак у серыю Паўла Анціпава. Кнігай Віялеты мы распачалі, калі можна так выказацца, другое пяцікніжжа. Ужо выйшла кніга паэзіі Тані Скарынкінай, у друку — зборнік Кірыла Анохіна.
— Варта сказаць, што ў Віялеты, па маіх адчуваннях, ціхая паэзія, быццам перашэпты каханых перад сном, — дадала Юля.
Падрабязней пра прэзентацыю кнігі чытайце тут.
"Арэхападзенне" Віялеты Пачкоўскай, а таксама іншыя выданні з Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў даступныя ў розных гарадах Беларусі.