Рыгор Барадулін. Вясёлы вулей: Азбука
![Рыгор Барадулін. Вясёлы вулей: Азбука Рыгор Барадулін. Вясёлы вулей: Азбука](/upload/iblock/25b/25b58d578651c9496fe0c206a4319497.jpg)
74 старонкі чыстай радасці для дзіцяці, якое ўпершыню раскрывае для сябе свет беларускіх літар. Ідэальна зручны фармат для сямейнага чытання. Барадулінскае паэтычнае майстэрства прадстаўлення не патрабуе.
Вулей ёсць такі вясёлы,
Пчолы
З гэтага вулля
Прывядуць цябе да школы.
Зразумееш, немаўля,
Толькі вулей загудзе,
Што, чаго, адкуль і дзе,
Як знайсці каго і дзе,
Хто ляціць, а хто ідзе.
Літары
Ад А да Я —
Пчолак дружная сям'я
Носіць мёд у соты ведаў,
Просіць, каб усё ты ведаў.
Паступова, пакрысе
Іх запомніць трэба ўсе!
Гукі мовы роднай, наскай
Перапоўняць сэрца ласкай,
Дык шануй святыя словы
Беларускай звонкай мовы!
Радуе нябёсы й долы
Вулей азбукі вясёлы.
Шукайце "Вясёлы вулей" у кнігарнях Беларусі!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Каляровы ровар, дзіцячая літаратура, кнігі, паэзія, Рыгор Барадулін