Свэн Нурдквіст. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі

Свэн Нурдквіст. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі

Сімпатычныя і забаўныя героі Пэтсан і Фіндус, якія ажылі на старонках кніг шведскага аўтара, не маюць патрэбы ў прадстаўленні — яны вельмі папулярныя па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, і казкі пра іх пераствораныя больш чым на 30 моў. На нашай роднай мове выйшлі кнігі “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”, пасля — “Блінны торт” (абедзьве пераклала Надзея Кандрусевіч).

А зараз серыя для дзяцей “Каляровы ровар” працягваецца гісторыяй «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі». З яе юныя чытачы і чытачкі даведаюцца, як пазнаёміліся і пасябравалі дзядуля Пэтсан і ягоны ўлюбёнец коцік Фіндус.

Канечне, не абыдзецца без авантураў і прыгод, падчас якіх Фіндус дазнаецца шмат новага пра навакольны свет, поўны цікавых раслінаў і жывёл, а таксама знойдзе новых прыяцеляў — фантазійных істотак мюклаў, нечым падобных на маленькіх добрых гномаў, якія ратуюць усіх, каму патрэбная дапамога.

Выданне, як і ўсе астатнія кнігі Свэна Нурдквіста, шыкоўна ілюстраванае — адно задавальненне трымаць яе ў руках! Казка стане сапраўдным падарункам для ўсёй сям’і.

Пытайце кнігу «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі» ў крамах Мінска:

“Кніжная Шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Рагна” (вул. Сухая, д. 4 / вул. Караля, д. 22), “Цэнтральны кніжны” (пр. Незалежнасці, 19), “Акадэмкніга” (пр. Незалежнасці, 72), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), а таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"