Ульф Нільсан, Эва Эрыксан. Найлепшы спявак у свеце

Ульф Нільсан, Эва Эрыксан. Найлепшы спявак у свеце

Гэта казка “Найлепшы спявак у свеце” шведскага пісьменніка Ульфа Нільсана, ілюстраваная мастачкай Эвай Эрыксан. Аўтары стварылі цэлы шэраг дзіцячых кніг з малюнкамі, якія ўжо сталі класікай. 

Па-беларуску казка загучала дзякуючы перакладчыцы Алесі Башарымавай, якой мы задалі некалькі пытанняў.

– “Найлепшы спявак у свеце” – гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і я думаю, тыя, хто пазнае сябе ў герою, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай, – кажа Алеся.