Свэн Нурдквіст. Мітусня ў агародзе

Свэн Нурдквіст. Мітусня ў агародзе
“Час пеўня” і “Мітусня ў агародзе” – так называюцца кнігі, якія выйшлі адначасова і якімі працягвае радаваць беларускіх дзетак ды іх бацькоў серыя “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”.

Шведскі пісьменнік і ілюстратар, творы якога сталі класікай сусветнай літаратуры, нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу і на працягу ўсяго жыцця займаўся маляваннем. Працаваў архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам.

У 1983 годзе Свэн Нурдквіст перамог у конкурсе выдавецтва «Opal» на лепшую праілюстраваную кнігу. У кнізе «Блінны торт» чытачы ўпершыню пазнаёміліся са старым, якога завуць Пэтсан, і яго коцікам Фіндусам, якія пазней сталі героямі цэлай серыі.

Казка “Мітусня ў агародзе” распавядае пра тое, як стары Пэтсан і коцік Фіндус увесну вырашылі пасадзіць гародніну – бульбу і моркву, гарох і фасолю, а таксама… катлеткі (гэта была цудоўная ідэя коціка) – і што з гэтага ў выніку атрымалася:

— Думаю, дастаткова будзе пасадзіць пару катлетак, — прамармытаў Фіндус. — Але лепш у вазон на падваконні. Увогуле, навошта нам столькі гародніны? Няма ў ёй нічога карыснага.


Дзе шукаць новага Фіндуса:

Мінск : "Цэнтральная кнігарня" (пр-т Незалежнасці, 19), "Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72), "Кнігі і кніжачкі" (пр-т Незалежнасці, 14), "Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2), "Кніжная Шафа, ""Светач" (пр-т Пераможцаў, 11), "Веды" (вул. К. Маркса, 36), "Галіяфы" (вул. Няміга 3, павільён 66), этнакрама "Рагна" (вул. Сухая, 4), крама дзіцячай кнігі "Рыжий кот" (ГЦ "Рыга", вул. Сурганава, 50), ІП А. Яўдаха (www.knihi.by), Валеры Есіпёнак (крама "Мой модны кут", ГЦ "Маскоўска-Венскі).