Каляндар Пэтсана 2019

Каляндар Пэтсана 2019

Саюз беларускіх пісьменнікаў прадстаўляе вашай увазе насценны "Каляндар Пэтсана" на 2019 год – найлепшы сямейны каляндар Беларусі. Героі Свэна Нурдквіста, коцік Фіндус і стары Пэтсан, увесь год правядуць разам з вамі. Акрамя адзначэння часу, у нашым календары вы можаце рабіць запісы й пазначаць планы на кожны дзень.

У 2013 годзе Саюз беларускіх пісьменнікаў заснаваў кніжную серыю "Каляровы ровар", у якой выйшлі кнігі Вольгі Гапеевай “Сумны суп”, Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”, “Суперкніга пра Біла і Болу” Гунілы Бэргстрэм, “Азбука” Рыгора Барадуліна і яшчэ два дзясяткі выдатна ілюстраваных кніжак для дзяцей. Галоўным «цвіком» серыі і найлепшым падарункам беларускім дзеткам сталі сага Свэна Нурдквіста пры прыгоды Пэтсана і Фіндуса, якую перастварыла па-беларуску Надзея Кандрусевіч.

Героі шведскай дзіцячай літаратуры імгненна палюбіліся шматлікім беларускім чытачам. Тысячныя наклады праз колькі тыдняў знікалі з паліц кнігарняў. Сёлета мы выпусцілі апошнія выпускі серыі, але не развітваемся з Пэтсанам і Фіндусам!

Шукайце "Каляндар Пэтсана" на 2019 год у наступных кнігарнях: "Акадэмкніга", "Цэнтральная", "Светач", "Веды", "Кнігарня пісьменніка", "Кнігі і кніжачкі", "Эўрыка", "Мой модны кут", "Логвінаў", "Рыжы кот", "Рагна", "Кніжная шафа". Неўзабаве каляндар таксама з’явіцца ў кнігарні "Галіяфы", таксама яго можна будзе прыдбаць на Начным кніжным кірмашы. А ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by яго можна ўжо замовіць з дастаўкай у любы куток Беларусі!