Казкі майго горада: зборнік апавяданняў

Казкі майго горада: зборнік апавяданняў

У адрозненне ад паэтычна-празаічнага «Параходзіка сучаснасці» – папярэдняй анталогіі студэнтаў ШМП – «Казкі майго горада» змяшчаюць толькі кароткую прозу.

Сярод аўтараў – Артур Камароўскі, Аляксей Карпека, Андрэй Лазуткін, Дар'я Латышава, Антон Рудак, Ксенія Шталенкова ды іншыя (усяго 16 выпускнікоў Школы маладога пісьменніка). Творы пісаліся падчас навучання ў літаратурных майстэрнях Школы.

Штомесяц практычныя заняткі ў Школе праводзілі пісьменніцы Наталка Бабіна, Людміла Рублеўская і літаратуразнаўца Ганна Бутырчык. Таксама ў межах майстар-класаў і лекцыяў навучэнцы сустракаліся з запрошанымі гасцямі – беларускімі і замежнымі пісьменнікамі і навукоўцамі. Каардынавалі працу Школы Юля Цімафеева і Алена Казлова.

Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў. Сёлета ў Школу маладога пісьменніка быў конкурс 4 чалавекі на месца.