Усевалад Сцебурака. Бег па самаадчуванні

Усевалад Сцебурака. Бег па самаадчуванні

Усеваладу Сцебураку шэраг самых розных заняткаў і захапленняў (прыкладам, прафесійны тамада або прыгажун, чыё фота трапляе на першыя палосы газет або глянцавую вокладку часопіса) ніякім чынам не замінае займацца сур’ёзнай паэзіяй. Бо здаровы эгацэнтрызм толькі станоўча адбіваецца на вобразе лірычнага героя ягоных вершаў. А гістарычная адукацыя дапамагае аўтару ўпісацца ў нацыянальны кантэкст.

У новую кнігу ўвайшлі вершы (у тым ліку асобныя творы з папярэдняга зборніка “Крушня” і некалькі перакладаў А. Вазнясенскага) і празаічныя зацемкі, напісаныя цягам апошніх гадоў.

І на гэтых 96-ці старонках можна знайсці гарадскія (“Здарова, мой горад!”) і вясковыя (“Восень — бурштын і мёд”) пейзажы, філасофскую (“Давай падлічым pro et contra”) і сацыяльную (“Зьмітру Дашкевічу да 31-га дня народзінаў”) лірыку, не кажучы ўжо пра вечную тэму кахання або кароткія рыфмаваныя гісторыі з жыцця гараджаніна. І нават аповед пра “пакаленьне last” замест пасляслоўя. І выслоўі-“reмаркі” кшталту “Паміраючы, упэўніцеся, што вашае жыцьцё скончанае”. Тут ёсць калі не ўсё, то многае, што дапаможа нам болей дазнацца пра Усевалада Сцебураку — як пра асобу і як пра паэта.

Рэцэнзію на "Бег па самаадчуванні" цалкам можна прачытаць тут.