Апошні першы снег
Дата публікацыі: 30.10.2019
1611

ISBN 978-985-7227-04-4.
«Апошні першы снег» — дэбютная кніга, тэксты якой пісаліся цягам дваццаці гадоў. Апавяданні вытрыманыя ў традыцыйна-класічным стылі і строга адпаведныя яму па сваёй літаратурнай форме. Узаемаадносіны паміж людзьмі ў постсавецкім грамадстве, іх думкі, пачуцці і ўчынкі, якія фармуюць філасофію жыцця беларускага этнасу – галоўная ідэйная скіраванасць твораў пісьменніцы. Артыкулы і эсэ, што складаюць другую частку выдання, распавядаюць пра жыццё вядомых людзей нацыянальнай і сусветнай літаратур (А. Васілевіч, А. Асташонак, С. Унсет), а таксама пра мастацкую творчасць, цесна звязаную з навакольным светам і жывой прыродай.