След, вечна жывы

Палуян Сяргей. След, вечна жывы: Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні / Сяргей Палуян ; уклад., падрыхт. тэксту, агляд. аналіт. арт., прадмова і камент. Т. Кабржыцкай, В. Рагойшы. – Мінск: Кнігазбор, 2018. – 336 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка". Выпуск 114).
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891-1910), рупліва сабраная даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў. Укладальнікі кнігі ставяць Сяргея Палуяна поруч з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Вацлавам Ластоўскім, рашуча і доказна ўпісваюць яго асобу ў панараму гісторыка-філасофскіх, эстэтыка-культурных характарыстык беларускага адраджэння пачатку ХХ ст.