Святлана Явар. Дзівосны сад
Дата публікацыі: 09.10.2018
1118
Святлана Явар (Святлана Барысаўна Сачанка) нарадзілася ў сям'і пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута мовазнаўства (абараніла кандыдацкую дысертацыю па творчасці Масея Сяднёва). Працавала журналістам, выкладчыкам, навукоўцам. Раптоўна памерла 8 чэрвеня 2011 года.
У выданне ўвайшлі вершы з двух раней вядомых зборнікаў "Белы месяц" і "Раніца ў туманах", паэтычныя творы розных гадоў, а таксама проза.
"Адзін з самых яркіх сімвалаў лірыкі Святланы Явар -- ружа, -- піша ў сваім эсэ Таццяна Барадуля. -- Ён знакавы для майго разумення самой Святланы, бо разглядаючы яе фотаздымкі на старонках выданняў, у мяне ўзнікаюць асацыяцыі менавіта з гэтай кветкай: бездакорна прыгожы, круглы твар, яркія вочы, выразнымі дугамі чорныя бровы над імі, поўныя, яскрава акрэсленыя вусны, цёмна-каштанавыя пышныя валасы. Усё яе аблічча налітае прагай жыцця і любові, яна раскрытыя насустрач свету".
***
Зарука несвядомай мары --
пераўтварэння мары ў свет --
хаценне светам уладарыць,
ірваць ягоны пекны цвет.
Хаценне стане явай. Толькі
Пакліч на дапамогу
Бога.
Святлана Явар