Я веру ў Цуд
Дата публікацыі: 13.02.2019
1609

Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, ствараліся журналістам Сяргеем Ваганавым цягам жыцця, але амаль нідзе не друкаваліся, за выключэннем часопіса "Дзеяслоў", газеты "Народная воля", альманаха "Мішпоха" і Сеціва. Такім чынам, гэта першая паэтычная кніга аўтара, у якой вы знойдзеце і любоўную лірыку, і філасофскую, і грамадзянскую — на беларускай і рускай мовах. Вершы наўмысна не пазначаны аўтарам канкрэтнымі датамі, бо, як ён лічыць, вельмі важна ўспрымаць іх з адчуваннем безупыннасці Часу.