Яблычны пах цішыні
Дата публікацыі: 13.02.2019
1510
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэмы, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007-2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй.
У гэтай кнізе таксама змешчаны пераклады з іўрыту, з ідыш, рускай і нямецкай моў, зробленыя ў нядаўні час.