Яблычны пах цішыні

Яблычны пах цішыні
Баторын Фелікс. Яблычны пах цішыні. Вершы і паэмы. Мінск.: Кнігазбор 2018 - 308 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" Выпуск 115).

У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэмы, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007-2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй. 

У гэтай кнізе таксама змешчаны пераклады з іўрыту, з ідыш, рускай і нямецкай моў, зробленыя ў нядаўні час.