Джэймс М. Бары. Пітэр Пэн

Пераклад – Уладзь Лянкевіч. Кніга аздоблена аўтарскімі ілюстрацыямі мастачкі Кацярыны Дубовік.

«Пітэр Пэн» — не з тых кніг, якія збіраюць пыл на паліцах. Яе пачынаеш любіць у дзяцінстве, але з цягам часу разумееш усё глыбей. Перакладчык прызнаўся, што гісторыя вартая таго, каб пераасэнсоўваць яе дарослым. Менавіта таму яна настолькі прыдатная да чытання ўголас – і дзеці будуць рады, і бацькі не засумуюць.

Кніга пра Пітэра Пэна па-беларуску змяшчае каля 70 аўтарскіх ілюстрацый Кацярыны Дубовік, пра якія можна даведацца больш тут.

Пераклад зроблены паводле выдання: Peter Pan and Wendy by James Matthew Barrie. A Millennium Fulcrum Edition, 1991 by Duncan Research.