Хорас Ўолпал: Замак Отранта. Мэры Шэлі: Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй

А менавіта — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (пераклала Ганна Янкута) і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (пераклала Марына Дзергачова). Вокладку для кнігі намалявала мастачка Кацярына Дубовік, а прадмову напісала літаратуразнаўца, выкладчыца ангельскай і амерыканскай літаратуры Ганна Бутырчык. Гэта дзявятае папяровае выданне з серыі “PostScriptum”.
“Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717 — 1797) — гатычная аповесць, што заклала асновы жанру; “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797 — 1851) — адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Гэтыя творы ўводзяць чытача ў свет загадкавага і дзівоснага, аднак у кожнага з дваіх творцаў — свой арсенал сродкаў для стварэння вусцішнай атмасферы.
Абодва творы друкуюцца па-беларуску ўпершыню.
Як паведамляе выдавецтва "Кнігазбор", ад сёння кнігу можна купіць у мінскіх крамах "Цэнтральная кнігарня", "Акадэмкніга", "Веды".
Паводле prajdzsvet.org