Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання

Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання

У кнігу ўвайшлі 29 вусцішных апавяданняў у перакладзе на беларускую з англійскай, французскай, нямецкай, партугальскай, украінскай, польскай і шведскай моваў. Для перакладу былі абраныя як класікі гатычнага жанру, такія як Эдгар Алан По і Жэрар дэ Нэрваль, так і, напрыклад, наш сучаснік Юрый Вінічук.

"Апавяданні з “Вусцішнага пакоя” маюць розную напругу – некаторыя нагнятаюць жах і здольныя змусіць кроў стынуць у жылах, а ў некаторых аўтары іранізуюць і кпяць з самой готыкі. Але адчуванне лёгкай іррэальнасці, хуткага прывіднага ценю, скразняку з тагасветнасці не пакіне да апошняй старонкі", – піша крытык Аляксандра Дорская