Эдгар По. Маска чырвонае смерці
Дата публікацыі: 04.08.2011
2438

Маска Чырвонае Смерці / Эдгар По; Выбраныя навелы, вершы, эсэ / Пераклад з англійскай. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 472 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»).
У зборнік Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці» ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы — адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры — і жахлівыя апавяданні («арабескі»), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка — творы, што паказваюць «бацьку дэтэктыву» зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По — «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі». Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.