Ганна Комар. Страх вышыні
Дата публікацыі: 23.05.2017
13331
"У кнігу ўвайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар'яцтва на тле кожнага кахання, сяброўства, падарожжа ці дзіцячага ўспаміну даводзяць, перадусім, безумоўную каштоўнасць каханых, сяброў, падарожжаў і ўспамінаў", -- паведамляецца ў анатацыі.
Калі я першы раз трымала кнігу ў руках, я думала -- усё, вершы ўжо мне не належаць. Гэта ўсё роўна, што для птушкі бачыць палёт сваіх птушанят у вольных нябёсах. І калі я чытаю іх для вас, мне здаецца, што яны зноў вяртаюцца да мяне", -- прызналася Ганна на прэзентацыі сваёй кнігі.