Еўрапейскія пісьменнікі сабраліся ў Мінску
Дата публікацыі: 03.06.2018
16674
Выступае прэзідэнт Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады Гунар Ардэліус (Швецыя)
У паседжанні асамблеі ўзялі ўдзел 32 прадстаўнікі пісьменніцкіх арганізацый з Англіі, Беларусі, Даніі, Кіпра, Германіі, Гішпаніі, Ісландыі, Каталоніі, Латвіі, Нарвегіі, Славеніі, Харватыі, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі.Гэтая асацыяцыя існуе з 1977 года і ўсяго аб’ядноўвае 44 літаратурныя арганізацыі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Асамблея ўпершыню праходзіць на постсавецкай прасторы.
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з'яўляецца правадзейным чальцом Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады з 2010 года.
Перакладчыца Наста Лабада і старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч (Сачанка)
З прывітальным словам да замежных гасцей і дакладам пра дзейнасць СБП выступілі старшыня арганізацыі Барыс Пятровіч (Сачанка) і сакратар Сюзанна Паўкштэла.
Асамблея працягне сваю працу 4 чэрвеня, у праграме плануецца прэзентацыя зборніка маладых беларускіх паэтаў у перакладзе на англійскую мову.
Тэкст і фота: Віка Трэнас
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"