Прайшоў традыцыйны шахматны турнір сярод сябраў Саюза пісьменнікаў
Дата публікацыі: 21.03.2021
1772
Сёння ў Мінску, з выкананнем усіх санітарных перасцярогаў што да пандэміі COVID-19, адбылося традыцыйнае шахматнае спаборніцтва літаратараў. Як і заўсёды, невялікі наш турнір аб'яднаў прыхільнікаў і прыхільніц гульні як са сталіцы, так і з рэгіёнаў.
Да гульні 21 сакавіка далучыліся літаратары Яўген Бяласін, Васіль Жуковіч, Людміла Паўлікава-Хейдарава, Вольф Рубінчык, Кастусь Травень. У выніку некалькіх раўндаў спаборніцтва тройку пераможцаў склалі Вольф Рубінчык, Васіль Жуковіч і Яўген Бяласін. Людміла Паўлікава-Хейдарава заняла прызавое чацвёртае месца.
На жаль, не ўсе заўзятары шахмат змаглі да нас даехаць, але арганізатары спадзяюцца, што з надыходам цяплейшага надвор'я і сыходу новай хвалі пандэміі турнір удасца правесці зноў, у больш шырокім складзе.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"