№ 93
Выйшаў чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса № 93, які адметны публікацыямі ў галіне нон-фікшн: успамінамі, літаратуразнаўствам, інтэрв’ю Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным, а таксама п’есай Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча «Карта паляка».
Паэзія: Наста Кудасава, Ігар Сідарук, Уладзімер Арлоў, Усевалад Гарачка, Алесь Наркевіч, дэбют Вадзіма Кораня.
Проза: апавяданні Сяргея Рублеўскага, Паліны Качатковай, Уладзіміра Міхно, Уладзіміра Сіўчыкава; дэбютная аповесць Янкі Вольскай; фрагмент новага рамана Змітра Вішнёва.
Пераклады хайку Кабаясі Іса (здзейсніла Вольга Гапеева) і вершаў Стэйнара Упстада (перастварыў Дзмітры Плакс).
Эсэ: пра лёс і паэзію Гіёма Апалінэра піша Ева Лявонава.
Рубрыка “Палата №6”: тэкст Яўгена Рагіна.
Спадчына: Аксана Данільчык пра рукапісны паэтычны зборнік Ганны Новік і ўспаміны Юліі Бібіла (падрыхтоўка да друку і каментары Таццяны Кекелевай і Арсеня Ліса).
Віктар Жыбуль рэцэнзуе кнігу Ганны Севярынец пра Уладзіміра Дубоўку, а Леанід Галубовіч – зборнік Андрэя Пяткевіча.
Завяршаецца часопіс традыцыйным аглядам кніжных навінак.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"