№ 16

Адкрывае нумар гутарка з паэтам Сержуком Сысом. У рубрыцы “Імпрэзы” чытайце пра святкаванне юбілею Алеся Бяляцкага”.

У рубрыцы “Погляд” змешчана рэцэнзія на зборнік вершаў і перакладаў Ірыны Багданавіч “Душа лістападу”.

Як заўсёды, у нумары “Кніганошы” вы знойдзеце інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку, сярод іх: “Зорны шлях. Да 100-годдзя Барыса Кіта” (уклад. Лідзія Савік), зборнік паэзіі Янкі Юхнаўца, “Абвяржэнне: сто выбраных вершаў” Максіма Танка, том выбраных твораў Кастуся Тарасава ды інш.