Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


26.11.2020
93
#freewordsbelarus: сусветная акцыя пісьменнікаў у падтрымку Беларусі

36 кіраўнікоў арганізацый з 22 краін, якія прадстаўляюць 120 000 пісьменнікаў, аб'ядноўваюць свае галасы ў падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі. #freewordsbelarus 36 прэзідэнтаў, старшыняў і сяброў рады 33 пісьменніцкіх і перакладчыцкіх арганізацый з 22 краін, якія прадстаўляюць 120 000 аўтараў, аб'ядноўваюць свае галасы ў падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі. 26 лістапада, у дзень 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, на канале EWC DailyMotion...

11.11.2020
132
Шведскі саюз пісьменнікаў падтрымаў паэта Паўла Горбача

Шведскі саюз пісьменнікаў асуджае арышт маладога паэта, навучэнца Школы маладога літаратара Паўла Горбача. Шведскі саюз пісьменнікаў асуджае арышт маладога паэта Паўла Горбача. Адчайная спроба Лукашэнкі прымусіць замаўчаць свабоду слова з'яўляецца злачынствам не толькі супраць асобнага аўтара, але і супраць літаратуры як такой, як формы мастацтва і як самавыяўлення чалавека. "Малады паэт у Беларусі чытаў свае вершы ў менскім дворыку. За гэта ён атрымлівае 15 сутак зняволення. Паэт, чыё злачынства...

02.11.2020
262
Алесю Барскаму — 90!

2 лістапада спаўняецца 90 гадоў аднаму з старэйшых беларускіх пісьменнікаў Алесю Барскаму. 2 лістапада спаўняецца 90 гадоў аднаму з старэйшых беларускіх пісьменнікаў Алесю Барскаму. Нарадзіўся Алесь Барскі (Аляксандр Баршчэўскі) 2 лістапада 1930 года ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў Лодзінскі ўніверсітэт. У 1956 годзе – пасля ўзнікнення кафедры беларускай філалогіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры, затым ўзначальваў самую кафедру...

22.10.2020
278
Саюз пісьменнікаў Швецыі глыбока занепакоены лёсам паэта Дзмітрыя Строцава

Заява арганізацыі прынятая сёння ў Стакгольме. Заява Саюза пісьменнікаў Швецыі. Саюз пісьменнікаў Швецыі глыбока занепакоены лёсам калегі Дзмітрыя Строцава. Строцаў, які знік учора раніцай, знаходзіцца пад вартай у Акрэсціна і будзе перададзены ў суд сёння, 22 кастрычніка, па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай дэманстрацыі. Як мы ўсе ведаем, гэта пратэсты супраць недэмакратычных выбараў, пасля якіх Лукашэнка прызначыў сябе прэзідэнтам насуперак волі народа. Тое, што Строцаў...

14.10.2020
345
ZRAMY: Дзіяна Ганчарык

У новым відэа праекту — выпускніца Школы маладога літаратара W/Rights пры СБП Дзіяна Ганчарык. Wir.by і Школа маладога літаратара W/Rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў прадстаўляюць сумесны відэапраект ZRAMY. У ім — новыя абліччы і новыя галасы беларускай паэзіі. Падчас праекта 18 маладых паэтак і паэтаў агучаць свае вершы з залатой рамы. Мы захацелі прадставіць жывыя, рэальныя галасы нашых сучаснікаў, як быццам бы яны ўжо зрабіліся класікамі, змяшаць у адно дзве стыхіі ўспрыняцця паэзіі:...

08.10.2020
435
ZRAMY: Павел Капанскі

У новым відэа — выпускнік Школы маладога літаратара W/Rights пры СБП Павел Капанскі. Wir.by і Школа маладога літаратара W/Rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў прадстаўляюць сумесны відэапраект ZRAMY. У ім — новыя абліччы і новыя галасы беларускай паэзіі. Падчас праекта 18 маладых паэтак і паэтаў агучаць свае вершы з залатой рамы. Мы захацелі прадставіць жывыя, рэальныя галасы нашых сучаснікаў, як быццам бы яны ўжо зрабіліся класікамі, змяшаць у адно дзве стыхіі ўспрыняцця паэзіі: партрэты з...

05.10.2020
418
ZRAMY: запрашаем на выставу партрэтаў новай паэтычнай генерацыі

Wir.by і Школа маладога літаратара W/Rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў распачынаюць сумесны відэапраект. Wir.by і Школа маладога літаратара W/Rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў распачынаюць сумесны відэапраект ZRAMY. У ім — новыя абліччы і новыя галасы беларускай паэзіі. Падчас праекта 18 маладых паэтак і паэтаў агучаць свае вершы з залатой рамы. Мы захацелі прадставіць жывыя, рэальныя галасы нашых сучаснікаў, як быццам бы яны ўжо зрабіліся класікамі, змяшаць у адно дзве стыхіі ўспрыняцця...

01.09.2020
857
Спыніць гвалт і беззаконне ў нашай краіне!

Заява кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і творчых саюзаў Беларусі. Заява кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і творчых саюзаў Беларусі У нашай краіне адбываюцца драматычныя, трагічныя падзеі, прычынай якіх паслужыла кампанія па выбарах Прэзідэнта. Шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства падчас агітацыйнай кампаніі і фальсіфікацыі пры падліку галасоў не дазваляюць лічыць, што гэтыя выбары адбыліся. Дзеянні сілавых структур пры падаўленні справядлівых пратэстаў мірных грамадзян па ўзроўні нялюдскасці...

26.08.2020
1343
Школа маладога літаратара абвяшчае набор навучэнцаў! Дэдлайн — 1 кастрычніка

Школа пісьменніцтва «W/Rights» пры СБП чакае заявак ад паэтаў, перакладчыкаў, крытыкаў і рэдактараў. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" запрашае ў Школу маладога літаратара «W/Rights». Калі табе да 35 гадоў і ты пішаш паэзію, крытыку, рэдагуеш альбо перакладаеш тэксты — смела падавай заяўку. Наш адукацыйны праект працягвае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» аб'ядноўвае паэтаў, крытыкаў, рэдактараў і перакладчыкаў, якія падчас...

24.08.2020
432
"Мы ганарымся вамі!": заява Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны

Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны глыбока занепакоены падзеямі ў Беларусі. Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны глыбока занепакоены падзеямі, звязанымі з нядаўнімі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. На вялікі жаль, канстытуцыйнае права беларускага народа на свабодны выбар прадстаўнічых органаў, у тым ліку Прэзідэнта, дэмакратычным прававым спосабам, у чарговы раз было зняважанае цяперашняй уладай на чале з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта сведчаць арышты беларускіх палітычных...

21.08.2020
680
Хваля міжнароднай салідарнасці: дзясяткі краін свету адгукнуліся на наш заклік

Пасля заявы Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады многія краіны свету адгукнуліся на заклік салідарнасці з Беларуссю. Пасля заявы Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады многія краіны свету адгукнуліся на заклік салідарнасці з Беларуссю. - Федэрацыя Еўрапейскіх Выдаўцоў (FEP) распаўсюдзіла зварот пра Салідарнасць з Беларуссю сярод сваіх чальцоў; - ACE (Асацыяцыя пісьменнікаў Іспаніі) распаўсюдзіла сярод сяброў арганізацыі зварот Саюза беларускіх пісьменнікаў; - SYNDIKAT (пісьменніцкая арганізацыя аўтараў дэтэктываў...

17.08.2020
760
Заява Балтыйскай пісьменніцкай рады ў абарону беларускага мірнага пратэсту

Балтыйская пісьменніцкая рада (BWC), якая аб'ядноўвае 21 літаратурную арганізацыю ў краінах Балтыі, выказала салідарнасць з удзельнікамі пратэстаў у Беларусі. Паважаныя сябры BWC! Мы назіраем за апошнімі падзеямі ў Беларусі, і нам становіцца зразумела, што яны патрабуюць неадкладнай міжнароднай увагі і рэакцыі. У дадзены момант важны кожны голас, які гаворыць пра гэта гучна. Мы, Балтыйская пісьменніцкая рада (BWC), аб'ядноўваючы 21 літаратурную арганізацыю ў краінах Балтыі і ўсведамляючы адданасць...

17.08.2020
625
Еўрапейская Пісьменніцкая Рада асуджае масавыя парушэнні правоў чалавека і свабоды слова ў Беларусі

Па ініцыятыве СБП заклік да еўрапейскіх інтэлектуалаў прыняла Еўрапейская Пісьменніцкая Рада. 13 жніўня Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады з ініцыятывай выступіць у абарону мірнага пратэсту, заклікаць да актыўнага пашырэння інфармацыі ў еўрапейскіх СМІ, арганізацыях і партыях пра задушэнне свабоды слова, гвалт і катаванні ў дачыненні мірных дэманстрантаў у Беларусі. Сёння Прэзідыум Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады распаўсюдзіў зварот да літаратараў Еўропы і...

30.07.2020
567
У Кіеве адкрыўся Беларускі інфармацыйны цэнтр

На чале цэнтра паэт і перакладчык Аляксандр Ірванец. У Кіеве адкрыўся Беларускі інфармацыйны цэнтр на чале з паэтам Аляксандрам Ірванцом. Цэнтр асвятляе падзеі вакол будучых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбудуцца 9 жніўня 2020 года. Пра гэта паведаміла detector.media. У Кіеве адкрыўся Беларускі інфармацыйны цэнтр, які ўзначальвае ўкраінскі паэт Аляксандр Ірванец. Пра гэта распавяла каардынатар інфармацыйнага цэнтра Наталка Пазняк-Хаменка. "БІЦ быў створаны 9 ліпеня, за месяц да прэзідэнцкіх...

12.06.2020
1685
Дзмітрыю Плаксу — 50

Сёння — дзень нараджэння вядомага паэта і перакладчыка, нашага даўняга сябра Дзмітрыя Плакса. Шчыра віншуем, Дзмітры! Сёння — дзень нараджэння даўняга сябра нашай арганізацыі, часопіса "Дзеяслоў" і "Літаратурнай Беларусі", выдтнага творцы, паэта, перакладчыка, музыкі, негалоснага амбасадара беларускай культуры і літаратуры ў Швецыі Дзмітрыя Плакса. Рада і Сакратарыят, працаўнікі офіса ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Дзмітрыя з днём народзінаў і зычаць...

10.06.2020
1374
Прэмія Гедройца абвяшчае дзявяты сезон

Прэмія Гедройца абвяшчае дзявяты сезон і распачынае прыём заявак. Заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня (уключна). Прэмія Гедройца абвяшчае дзявяты сезон і распачынае прыём заявак. Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. Каб падаць заяўку, калі ласка, запоўніце форму . Калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, папяровыя асобнікі (у колькасці ад 2 да 7 кніг) трэба перадаць у Беларускі ПЭН-цэнтр (адрас: вул...

14.05.2020
1160
Знойдзеныя ў перакладзе: агледзіны польскай літаратуры

Падчас пятай анлайн-сустрэчы Марына Шода і Андрэй Хадановіч зладзяць агледзіны найцікавейшай польскай літаратуры. Пераклад літаратуры пераадольвае адлегласці ў прасторы і часе, здымае моўную і культурную (сама)ізаляцыю, робіць далёкіх класікаў “сучаснікамі”, а замежных сучаснікаў “землякамі”. Што і пакажа цыкл анлайн-сустрэч з беларускімі перакладчыкамі польскай паэзіі і прозы. Арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва “Логвінаў” цыкл “Санаторый пад клепсідрай” уключае...

23.04.2020
1522
“САНАТОРЫЙ ПАД КЛЕПСІДРАЙ”: Віслава Шымборска

Падчас другой сустрэчы Андрэй Хадановіч раскажа пра паэтку, перакладчыцу і эсэістку, лаўрэатку Нобелеўскай прэміі Віславу Шымборску. Арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва “Логвінаў” цыкл “Санаторый пад клепсідрай” уключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя, сярод якіх ёсць і нобелеўскія лаўрэаты і лаўрэаткі. Файная магчымасць, не пакідаючы кватэры, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца...

15.04.2020
1333
“САНАТОРЫЙ ПАД КЛЕПСІДРАЙ”: анлайн-чытанні польскай літаратуры

Інстытут Польскі ў Мінску ладзіць цыкл анлайн-сустрэч з беларускімі перакладчыкамі польскай паэзіі і прозы “Тут мы рэактывуем мінулы час з усімі яго магчымасцямі, а значыць, і з магчымасцю ачуняць”. Бруна Шульц “Санаторый пад клепсідрай” Пераклад літаратуры пераадольвае адлегласці ў прасторы і часе, здымае моўную і культурную (сама)ізаляцыю, робіць далёкіх класікаў “сучаснікамі”, а замежных сучаснікаў “землякамі”. Што і пакажа цыкл анлайн-сустрэч з беларускімі перакладчыкамі польскай паэзіі і прозы...

20.03.2020
1701
Літаратурныя цішоткі ад «Будзьма!» з цытатамі беларускіх творцаў!

«Будзьма беларусамі!» запускае новую лінейку цішотак з цытатамі беларускіх пісьменнікаў. З нагоды Сусветнага дня паэзіі, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 сакавіка, кампанія «Будзьма беларусамі!» запускае новую лінейку цішотак з цытатамі беларускіх пісьменнікаў. Сваёй лінейкай мы дэманструем: беларуская культура агулам, а літаратура ў прыватнасці — невычэрпная крыніца для натхнення. Першымі ў літаратурнай лінейцы ад «Будзьма!» сталі чатыры прынты з цытатамі Уладзіміра Караткевіча, Ларысы...

Вынік пошуку: 1-20 з 72 Першая | | 1234 | | Апошняя