Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


13.06.2017
5090
Пераклад кнігі Тані Скарынкінай атрымаў узнагароду ангельскага ПЭН-цэнтру

Кніга Тані Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» ў перакладзе на ангельскую мову Джыма Дынглі атрымала сёлета ўзнагароду PEN Translates ангельскага ПЭН-Цэнтру. Кніга «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» — эсэ для сайта кампаніі "Будзьма беларусамі!" — летась трапіла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі Ежы Гедройця. Узнагарода — аплата выдавецтву выдаткаў на ганарар перакладчыку — прысуджаецца штогод ад 2012 году кнігам, якія абірае адмысловая камісія. Перавага аддаецца...

13.06.2017
7599
Памёр аўтар «Дыктатара», шведскі пісьменнік Ульф Старк

Адзін з найвядомейшых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў Ульф Старк памёр на 73-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла ягоная жонка, перакладчыца Яніна Арлоў. Ён рана пачаў пісаць, у сярэдняй школе яго пісьменніцтву паспрыяў аднакласнік Петэр Курман. У 1964 годзе выйшаў першы зборнік паэзіі пісьменніка, і з таго часу яго кар'ера плённа развівалася. Першыя творы для дзяцей былі надрукаваныя ў 1975 і 1976 гадах. У 1984 годзе ён вырашыў цалкам сябе прысвяціць дзіцячай літаратуры. Лаўрэат прэстыжных міжнародных...

09.06.2017
7157
Дзённікі «Экслібрыса»: Зміцер Колас пра сваю працу ў Сірыі і «падводныя камяні» перакладу

... прэзентуе перакладную кніжную серыю "Паэты планеты" . 2016 - Як вы ацэньваеце якасць перакладаў сёння, сітуацыю ў гэтай сферы ўвогуле? Якія пераклады, на вашу думку, зараз патрэбны беларускаму чытачу? - Думаю, сітуацыя ў гэтай сферы цяпер параўнальна лепшая, чым была раней, скажам,...

08.06.2017
6781
Вершы Багдановіча ўпершыню выдадуць у Іспаніі

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 13–15 чэрвеня наведае Гішпанію, сустрэнецца зь беларускай дыяспарай і прэзэнтуе пераклады Максіма Багдановіча. Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык на брыфінгу ў Менску. Гэты візыт, у рангу ...

06.06.2017
5663
8 чэрвеня — беларуская прэзентацыя рамана пра свабоду, перакладзенага на 40 моў

8 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі парагвайскага пісьменніка Хуана Мануэля Маркаса. Раман «Зіма Гюнтэра» у перакладзе Васіля Песенькі сёлета з’явіўся ў выдавецтве «Галіяфы». У ролі мадэратаркі падзеі выступіць паэтка Вольга Гапеева. Раман «Зіма Гюнтэра» стаў галоўнай з’явай культурнага жыцця Парагвая за апошнія трыццаць гадоў. Твор, выдадзены ў 1987 годзе, быў перакладзены больш чым на сорак моваў свету. Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Па сённішні...

05.06.2017
6801
Тумас Транстромер. Пад вольным небам: Выбраныя вершы

Кніга выбраных вершаў шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў перакладзе на беларускую мову стала сумесным праектам Шведскага саюза пісьменнікаў, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Амбасады Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь. Зборнік пабачыў свет у выдавецтве Змітра Коласа , над перакладамі працаваў квартэт: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч . Укладальнікам выступіў Лявон Баршчэўскі , аўтарам прадмовы-эсэ -- Уладзімір Арлоў , аўтарам паслямовы...

25.05.2017
9854
Творчасць шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску

У рамках Тыдня Швецыі ў Мінску (29 траўня – 3 чэрвеня) адбудзецца прэзентацыя зборніка паэзіі «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Гэта першая кніга вершаў шведскага Ноблеўскага лаўрэата па-беларуску. У кнігу ўвайшлі вершы з розных цыклаў у перакладзе Лявона Баршчэўскага, Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча і Алесі Башарымавай. Выданне было падрыхтавана Пасольствам Швецыі супольна з беларускім і шведскім Саюзамі пісьменнікаў. 2 чэрвеня ў 15.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры...

17.05.2017
6506
Пэтсан і Фіндус зноў у Мінску — 26 мая!

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 26 мая ў мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю адразу дзвюх кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 18.00. Уваход вольны! Шыкоўна ілюстраваныя гісторыі пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса, пераствораныя па-беларуску Надзеяй Кандрусевіч, пабачылі свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор»...

04.05.2017
5939
«Палякам пашанцавала — іх перакладаюць больш за астатніх…»

... паэзіяй жанчын. Галіна Пасвятоўска — Здаецца, раней Пасвятоўскую — мо недзе ў тыя самыя 1960-я гады — перакладаў Максім Танк. Ці былі іншыя пераклады на беларускую мову? — Так, сапраўды, у альманаху «Дзень паэзіі» за 1965 год быў змешчаны верш Пасвятоўскай «Moja twarz coraz bardziej…» у перакладзе ...

26.04.2017
7343
Супрацьстаяць сістэме: беларуская кніга на VI Міжнародным кніжным кірмашы ў Беластоку

... горад” Наталкі Бабінай у ранейшыя гады і “Аўтамат з газіроўкай і без” Уладзіміра Някляева летась), то і новыя, вельмі нячастыя, на жаль, пераклады беларускіх кніг маюць усе шанцы быць заўважанымі польскім чытачом і польскім кніжным рынкам. Будзем спадзявацца, што выдавецтва ...

21.04.2017
6017
Ганна Комар і яе «Страх вышыні» (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

20 красавіка ў мінскай прасторы «.Punkt» адбылася прэзентацыя дэбютнай паэтычнай кнігі Ганны Комар, што выйшла ў серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ганна Комар Новая кніга На прэзентацыі маладая паэтка прачытала вершы на беларускай і англійскай мовах -- на апошняй ёй зараз даводзіцца размаўляць часцей. Ганна прызналася, што прыехала ў Мінск у мінулую нядзелю, каб пабачыцца з сябрамі і распавесці аб сваёй дэбютнай кнізе, якую ім прысвяціла. Неўзабаве яна зноў вернецца...

30.03.2017
5684
Прэзентацыя кнігі Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай (фотарэпартаж)

29 сакавіка ў мінскай галерэі TUT.BY паэтэса, сябра СБП прадставіла публіцы свой новы паэтычны зборнік «Прыступкі да храма Святога Духа». На імпрэзе адбыўся паказ спектакля паводле вершаў пані Людмілы, а таксама канцэрт беларускіх бардаў. Вашай увазе -- падзея ў фотаздымках Вікі Трэнас.

17.03.2017
3790
Мама Му вяртаецца: Юя Вісландэр у Мінску!

22-24 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна, кнігарні "Логвінаў" і галерэі "Ў". Мама Му вяртаецца! 22-24 сакавіка 2017 года Пасольства Швецыі пры падтрымцы Савета паўночных краін ладзіць у Мінску цыкл сустрэч з выбітнай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр, аўтаркай сусветна вядомай серыі казак пра Маму Му і Крумкача. Падчас сустрэчаў шведская пісьменніца пазнаёміць маленькіх чытачоў з чарговай кніжкай «Хутчэй, Мама Му!», якая пабачыла свет па-беларуску дзякуючы...

17.03.2017
3537
Моцныя жанчыны, моцныя мужчыны Осы Ліндэрборг

Пераклалі кнігу Яўгенія Гарунова і Анастасія Варашыліна. Над рэдактурай працавала цэлая талака: Уладзімер Арлоў, Вольга Калацкая і Дзьмітры Плакс. Вокладкі беларускага перакладу і арыгіналу кнігі Осы Ліндэрборг “Я не належу нікому” «Павысыпаліся зь меха рэчы…» − бацькавы порначасопісы, скрадзеныя дзяўчынкай садкоўскага ўзросту, парцаляна, прывезеная рускай бабуляй з камандзіровак у Саюз, кветкі, якімі ўпрыгожвае балькон рабочы-мэталюрг, вячэры ў швэдзкіх дзеда з бабай (толькі мясныя стравы і бульба)...

15.03.2017
4258
«Дзеяслоўцы» выступілі на Аўстрыйскім культурным сезоне (+ФОТА)

14 сакавіка галоўны рэдактар часопіса, Старшыня СБП Барыс Пятровіч і адказны сакратар, паэт Анатоль Івашчанка ўзялі ўдзел у сімпозіуме ў межах Аўстрыйскага культурнага сезона. Шэраг навуковых сустрэч прайшлі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, зладжаныя Амбасадай Аўстрыі ў Беларусі і прысвечаныя ўмацаванню беларуска-аўстрыйскіх культурных сувязей. Злева направа: Андрэй Масквін, Георг Докс, Фердынанд Шмац, Валер Булгакаў, Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка, Таццяна Арцімовіч Барыс Пятровіч...

06.03.2017
6357
Перакладны інтэрнэт-часопіс «Прайдзісвет» № 17 — пра гарадскую літаратуру

... Цімафеевай), неўрастэнічны фларэнтынец Дзіна Кампана (пераклад Аксаны Данільчык). Урбаністычныя пейзажы паўстаюць у паэзіі Генрыха Гайнэ ( пераклады Ігара Крэбса і Юркі Гаўрука ) і прозе Кнута Гамсуна , чый раман “Голад” зусім нядаўна выйшаў у папяровым выглядзе (пераклаў Лявон ...

06.03.2017
7875
Уладзімір Даніленка прэзентаваў сваю кнігу ў Мінску (ФОТАРЭПАРТАЖ)

На днях у Амбасадзе Украіны адбылася прэзентацыя празаічнай кнігі «Клетка для івалгі» кіраўніка Кіеўскай гарадской арганізацыі Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны Уладзіміра Даніленкі. Зборнік выйшаў у серыі «Кнігарня пісьменніка» СБП у перакладзе на беларускую мову Валерыя Стралко і Барыса Пятровіча. Валерый Джыгун Павітаў гледачоў Часовы Павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Джыгун . Вядоўцай была першы сакратар Пасольства Марыя Гуцала , выступілі дэпутат беларускага...

21.02.2017
4930
Выйшаў поўны беларускі пераклад «Прыгод барона Мюнхгаўзэна»

У Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга — “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” Г. А. Бюргера і Р. Э. Распэ ў перакладзе Ігара Крэбса. Гэта першае беларускае выданне, зробленае паводле поўнай класічнай версіі “Прыгод”, а не рускамоўнай дзіцячай адаптацыі Карнея Чукоўскага. У кнізе выкарыстаныя ілюстрацыі Гюстава Дарэ. Гэта адзінаццатае выданне з серыі “PostScriptum”. Дызайн вокладкі зрабіла Марыя Мухіна. Прыгоды...

21.02.2017
4812
Школы пісьменніцкага майстэрства Італіі і Беларусі сустрэліся ў Мінску

10 лютага ў амбасадзе Італіі адбылася сустрэча выкладчыц і куратаркі Школы маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з італьянскімі калегамі з “МАЙСТРОЎНІ ВЫМЫСЛАЎ”/ BOTTEGA FINZIONI, Школы пісьменніцкага празаічнага майстэрства, заснаванай вядомым пісьменнікам Карла Лукарэлі (Carlo Lucarelli). На сустрэчы прысутнічаў намеснік Пасла спадар Паала Таніні. Людміла Рублеўская, Наталля Паваляева, Ганна Бутырчык, Карла Лукарэлі, Аксана Данільчык, Паала Таніні, Сімонэ Металі...

13.02.2017
8099
«Ноч паэзіі» пад знакам хэпі-энду

Ранак суботы быў азмрочаны непрыемнымі навінамі пра магчымасць дэпартацыі і забарону на ўезд у Беларусь Сяргія Жадана, які з'яўляўся не толькі хэдлайнерам «Ноч паэзіі», але і ўсяго фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Таму ўвечары ў кафэ-клубе "Грай" яшчэ задоўга да пачатку імпрэзы сабраўся цэлы натоўп прыхільнікаў паэзіі. Беларускія чытачы ўкраінскага пісьменніка ішлі развітвацца з ім на нявызначаны тэрмін, але фінал гісторыі быў шчаслівы, а "Ноч паэзіі"...

Вынік пошуку: 61-80 з 111 Першая | | 23456 | | Апошняя