Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


01.05.2020
851
Валянцін Дубатоўка: Слухайце лекараў, а не палітыкаў

„Улады ў Беларусі самі па сабе, а народ – сам па сабе,” – мяркуе пісьменнік. Жыццё ў 2020-ым годзе праходзіць у цяні каронавіруснай пандэміі. Хлусня і ўтойванне сапраўднай карціны распаўсюду пошасці паказвае крывадушнасць кіраўніка дзяржавы і яго чыноўнікаў. Але ня ўсё так змрочна, бо беларусы – культурная нацыя, якая ўмее аддзяляць „пустазелле” ад „пшаніцы”. Таму й атрымліваецца, што „ўлады ў Беларусі самі па сабе, а народ – сам па сабе,” – мяркуе „Госць Рацыі” – пісьменнік, старшыня гарадзенскай...

12.03.2020
1729
Віцебскія сустрэчы з "Дзеясловам"

У сераду 11 сакавіка ў Віцебску прайшлі 2 прэзентацыі літартурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”. У сераду 11 сакавіка ў Віцебску прайшлі 2 прэзентацыі літартурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”. Першая сустрэча прайшла ў вялікай залі Віцебскай абласной бібліятэкі. Удзел бралі старшыня ГА СБП і галоўны рэдактар выдання Барыс Пятровіч, намеснік рэдактара Алесь Пашкевіч, а таксама паэт Усевалад Сцебурака. На пачатку імпрэзы госці распавялі аб працы над выданнем, падзяліліся творчымі планамі і далі...

02.03.2020
1478
“Дзеяслоўскія” сустрэчы ў Салігорску

27 лютага “дзеяслоўцы” – галоўны рэдактар Барыс Пятровіч і адказны сакратар Анатоль Івашчанка – з выступамі наведалі Салігорск. 27 лютага “дзеяслоўцы” – галоўны рэдактар Барыс Пятровіч і адказны сакратар Анатоль Івашчанка – з выступамі наведалі Салігорск. Першы выступ адбыўся ў гімназіі №3. На сустрэчу з сябрамі рэдакцыі “Дзеяслова” прыйшлі гімназісты-старшакласнікі. Госці распавялі пра дзейнасць старэйшай творчай арганізацыі Беларусі – Саюза беларускіх пісьменнікаў, правялі віктарыну, з якой...

03.02.2020
1637
Альманах “Ратуша” – ў Полацку

На выходных у Полацку прайшла прэзентацыя альманаха Віцебскай абласной філіі СБП “Ратуша”. 1 лютага ў Полацку адбылася прэзентацыя альманаха Віцебскай абласной філіі СБП “Ратуша”. Старшыня абласной суполкі Саюза беларускіх пісьменнікаў Анастасія Лазебная (Стася Наркевіч) разам з актывам філіі здзейсніла высадку літартурнага дэсанта ў цэнтры найстаражытнейшага беларускага гораду. Сустрэча аўтараў з чытачамі адбылася ў Музеі беларускага кнігадрукавання, што месціцца ў маляўнічым гістарычным кутку...

22.01.2020
1357
Творчы вечар Настассі Лазебнай у Віцебску

Днямі ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна адбыўся творчы вечар Стасі Наркевіч (Настассі Лазебнай) «У завірусе містыкі і кахання». Днямі ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна адбыўся творчы вечар Стасі Наркевіч (Настассі Лазебнай) «У завірусе містыкі і кахання». У час вечара была прэзентавана кніга «Прывідаў пярсцёнак» і наладжана мастацкая выстава графічных ілюстрацый аўтара да кнігі. Прывітаўшы гасцей вечарыны ля мастацкай выставы, Настасся Лазебная крыху пазнаёміла іх з містычнымі...

19.12.2019
2584
У Брэсце прэзентавалі новы выпуск альманаха "Жырандоля"

У Брэсцкай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя 11-га выпуску літаратурнага альманаха “Жырандоля”. У Брэсцкай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя 11-га выпуску літаратурнага альманаха “Жырандоля”, прысвечаннага 1000-годдзю Берасця. У мерапрыемстве бралі ўдзел першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і аўтары выдання : пісьменнікі Берасцейшчыны. Вёў імпрэзу паэт і тэлежурналіст Мікола Пракаповіч.

15.12.2019
3284
Віцебскія сустрэчы: конкурс для дзяцей, "Ратуша", Алесь Разанаў

14 снежня ў Віцебску на розных пляцоўках адбыліся адразу тры значныя літаратурныя імпрэзы. 14 снежня ў Віцебску на розных пляцоўках адбыліся адразу тры імпрэзы, у якіх непасрэдны ўдзел прынялі сябры Віцебскага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і кіраўніцтва нашай творчай арганізацыі. Першай пляцоўкай стала Віцебская абласная бібліятэка, якая прыняла фінал конкурса “Казка - цудоўная краіна”, арганізаваны Віцебскай абласной філіяй Саюза беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве з віцебскім...

28.05.2019
5987
93-гадоваму Феліксу Шкірманкову ўручаны медаль Рады БНР

Рада БНР узнагародзіла вэтэрана вайны, сябра нашай арганізацыі і найстарэйшага фронтаўца Фелікса Шкірманкова медалём да 100-годдзя БНР. На знак прызнаньня заслугаў у нацыянальным дэмакратычным руху Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла вэтэрана вайны, літаратара і найстарэйшага фронтаўца Фелікса Шкірманкова мэдалём да 100-годзьдзя БНР. 27 траўня, у 93-ю гадавіну нараджэньня, узнагароду ўручылі яму старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і ягоныя аднапартыйцы Барыс Вырвіч ды Ўладзімер Кудраўцаў...

24.05.2019
7396
"Дзеяслоўцы" сустрэліся з літаратарамі Оршы і Шклова

Учора ў Оршы прайшла сустрэча рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў» з аршанскімі літаратарамі і грамадскімі актывістамі. Учора ў Оршы прайшла сустрэча рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў» з аршанскімі літаратарамі і грамадскімі актывістамі. У горад на Дняпры прыехала прадстаўнічая дэлегацыя: празаік, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч, першы намеснік старшыні СБП, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Дзеяслоў” Алесь Пашкевіч, намеснік старшыні СБП...

14.05.2019
5223
Міхасю Амялішку — 90!

Сёння споўнілася 90 год гарадзенскаму пісьменніку, дзеячу культуры, сябру нашай арганізацыі Міхасю Амялішку. Шчыра віншуем! Сёння споўнілася 90 год гарадзенскаму пісьменніку, дзеячу культуры, сябру нашай арганізацыі Міхасю Амялішку. Амялішка Міхась Васільевіч нарадзіўся 14 мая 1929 года ў вёсцы Вольна Баранавіцкага павета Наваградскага ваяводства. Скончыў Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт, працаваў настаўнікам фізікі, выкладчыкам, выконваў абавязкі загадчыка кафедры. Аўтар кніг прозы “Гучыць...

13.05.2019
6473
Аляксею Філатаву — 80!

Сёння споўнілася 80 год берасцейскаму пісьменніку Аляксею Філатаву. Шчыра віншуем! Аляксей (Леанід Георгіевіч Філатаў) нарадзіўся 13 мая 1939 года ў вёсцы Бабінічы, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік, педагог, публіцыст, былы непаўналетні вязень канцлагеру Потшыкаў пад г. Чанстахова (Польшча). Жыве ў пас. Мухавец Брэсцкага раёна. Першы верш напісаў яшчэ ў малодшых класах школы. Пачаў друкавацца з 1958 года. Пэўную вядомасць прынесла аўтару кніга народнага гумару «Ляхавецкая...

18.04.2019
7552
Прэзентацыя альманаха “Палац” прайшла ў Гомелі

У гомельскім Цэнтры беларускай мовы прайшла прэзентацыя абласнога літаратурнага альманаху Саюза беларускіх пісьменнікаў "Палац". Прэзентацыю чарговага літаратурна-мастацкага Альманаху № 6 “Палац” – выданне Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі СБП, якое ўзначальвае Анатоль Бароўскі, вырашылі правесці ў абласным Цэнтры беларускай мовы. Сёння старшынёй абласнога ТБМ імя Францішка Скарыны з’яўляецца Алеся Аўласевіч. Алеся Аўласевіч і Генадзь Лапацін Чарговы нумар, як і папярэднія...

13.03.2019
6710
У Брэсце прэзентавалі серыю "Паэты планеты"

11 сакавіка ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна прайшла прэзентацыя серыі “Паэты планеты”. 11 сакавіка ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна прайшла прэзентацыя серыі “Паэты планеты”, што выходзіць у выдавецтве Зміцера Коласа. У сустрэчы бралі ўдзел Лявон Баршчэўскі, Барыс Пятровіч, Зміцер Колас, Алесь Разанаў . Публіцы былі прадстаўленыя некаторыя кнігі з перакладной серыі. Усяго пабачылі свет 53 кнігі аўтараў з розных краін свету. На сустрэчы прысутнічалі...

29.11.2018
4148
Гендарна правільная творчасць на “Лямпавых сустрэчах” у Бараўлянах

«Экажыццё» — ці не ўнікальны для Бараўлянаў грамадскі асяродак. Ці можа творчасць быць гендарнай? Паэзія, літаратура, мастацтва? Некаторыя лічаць іх універсальнымі, а некаторыя кажуць: светаўспрыманне жанчын і мужчын — рознае. Гэтую «рознасць» вывучалі 25 лістапада ў пасёлку Бараўляны пад Мінскам, у цэнтры «Экажыццё». «Экажыццё» — ці не ўнікальны для Бараўлянаў грамадскі асяродак. Калі ў Мінску ўжо прывыклі да «арт-прастораў», «культурных цэнтраў» і іншых «творчых пляцовак», то нават непадалёк...

22.11.2018
6425
Музыка і літаратура, гісторыя і мары пра будучыню – гэта творчыя сустрэчы з нашымі сябрамі

9 лістапада на сустрэчу з удзельнікамі культурніцкага праекта "Рэзананс" завітаў бард, перакладчык і вельмі абаяльны музыка Алесь Камоцкі. 9 лістапада на сустрэчу з удзельнікамі культурніцкага праекта "Рэзананс" завітаў бард, перакладчык і вельмі абаяльны музыка Алесь Камоцкі. Клуб “Рэзананс” існуе ўжо 18 гадоў і праводзіць свае мерапрыемствы на розных мінскіх пляцоўках. Гэтым разам усё адбывалася ў бібліятэцы імя Пушкіна. Канцэрт быў зладжаны ў межах грамадскай культурніцкай...

12.11.2018
4063
Пісьменнік Павел Касцюкевіч сустрэўся з бабруйчанамі

Першы лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца расказаў пра свае творы, прачытаў урыўкі з іх, адказаў на пытанні слухачоў. Першы лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца расказаў пра свае творы, прачытаў урыўкі з іх, адказаў на пытанні слухачоў. Сёмага лістапада ў бабруйскім тайм-клубе «13:37» адбылася сустрэча літаратара Паўла Касцюкевіча з чытачамі, якую зладзіў сябра СБП, галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка. Напачатку творчай вечарыны госць распавёў, што яго продкі-габрэі...

01.11.2018
8483
У Гомелі прэзентавалі кнігу вершаў Віктара Яраца

Учора на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны пры ўдзеле ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" быў прэзентаваны новы зборнік Віктара Яраца "Зямныя эцюды" Днямі адзначыў свой 70-гадовы юбілей вядомы паэт, шматгадовы выкладчык літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францішка Скарыны Віктар Ярац . Да самай круглай даты ў серыі "Кнігарня пісьменніка" Саюза беларускіх пісьменнікаў была выдадзеная новая кніга Віктара Яраца — зборнік...

23.10.2018
4025
Сустракаемся з сябрамі!

Восень радавала нас цудоўнымі сонечнымі днямі. А грамадская культурніцкая кампаніія “Будзьма беларусамі!” і грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” радуюць сваіх сяброў новымі творчымі сустрэчамі. Восень радавала нас цудоўнымі сонечнымі днямі. А грамадская культурніцкая кампаніія “Будзьма беларусамі!” і грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” радуюць сваіх сяброў новымі творчымі сустрэчамі. Так, 16 кастрычніка ў Смалявіцкім раённым аддзеле адукацыі на настаўніцкім семінары...

16.10.2018
6628
Новыя сустрэчы з “Будзьма беларусамі!” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў

Прыгажуня-восень пануе на нашай зямлі. Яна прыносіць не толькі багаты ўраджай яблыкаў ды бульбы, але і новыя цудоўныя сустрэчы з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” ды грамадскім аб’яднаннем “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Прыгажуня-восень пануе на нашай зямлі. Яна прыносіць не толькі багаты ўраджай яблыкаў ды бульбы, але і новыя цудоўныя сустрэчы з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” ды грамадскім аб’яднаннем “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Так, 4 кастрычніка...

09.10.2018
4095
Сустракаем восень з “Будзьма беларусамі!” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў

Праляцела хутка лета… І першы месяц восені мінуў ужо. Творцы, сябры грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” былі рады дарыць усім свае ўсмешкі і талент. Праляцела хутка лета… І першы месяц восені мінуў ужо. Творцы, сябры грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” былі рады дарыць усім свае ўсмешкі і талент. Так, 20 верасня ў Белаазёрску прайшла паэтычная...

Вынік пошуку: 1-20 з 132 Першая | | 12345 | | Апошняя