Адсартавана па рэлевантнасці | Сартаваць па даце

13 студзеня святкуе свой юбілей паэт, сябар СБП Мікола Касцюкевіч. Віншуем! Шаноўны Мікалай Яўгенавіч! Шчыра віншуем Вас з 50-годдзем і зычым усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, плённай творчай працы, удачы ва ўсіх справах! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Мікола Касцюкевіч. Фота Алены Казловай КАЛЯДЫ Рабіна пад снегам яшчэ чырванее апошняй сваёю пяшчотай жаночай, а ўжо на Каляды марозы мацнеюць, і зоры заглядваюць вокнам у вочы. Спяваюць платы. Каб крыху абагрэцца...

12 студзеня адзначаюць юбілеі дзве паэткі, чальцы СБП Таццяна Барадуля (Тадора Шпілька) і Юля Цімафеева. Віншуем! Шаноўныя Таццяна Васільеўна і Юлія Пятроўна! Прыміце нашыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту, творчых і асабістых здзяйсненняў, любові і кахання! Заставайцеся заўсёды такімі ж прыгожымі і радуйце чытачоў сваімі вершамі! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" *** актрыса ўва мне не грае ролі але ў чужым ажывае жыцці і бачыць чужыя сны вачыма...
У Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”). 13 студзеня Паэтычны тэатр "Арт.С." (art-s.by) п р а д с т а ў л я е 12-гадовы праект: “Сьвяткуйма беларускае!” Год дзявяты (2017) – Год Аксамітнага Мятліка У стварэньні беларускага календара бяруць удзел: Bogomolova Regina , Ірына Клімковіч , Максім КЛІМКОВІЧ, Юрась НЕРАТОК, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Людка СІЛЬНОВА, Уладзімір СІЎЧЫКАЎ, Victoria Liaikouskaia (Вікторыя ТРЭНАС), віктар шніп , Татьяна Бородуля...

Яшчэ ў канцы мінулага году амаль увесь наклад папулярнага календара з серыі «Не маўчы па-беларуску!» на 2017 год быў раскуплены чытачамі, у кнігарнях засталіся толькі лічаныя асобнікі. Але кампанія «Будзьма беларусамі!» вырашыла не пакідаць тых, хто не паспеў набыць каляндар у самоце і падрыхтавала цудоўны постнавагодні падарунак! На яе замову студыя дызайнера Ігара Назаранкі, як і ў мінулыя гады, зрабіла мабільную версію календара, якая ўжо дасяжная для бясплатнага спампоўвання для прылад на платформах...

... поспехаў у асабістых справах! Дзякуем за тое, што вы з намі! Сустрэнемся ў 2017-м! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Ілюстрацыя ўзятая тут Святы вечар Каляда, Каляда, на зямлі — Святы Вечар, нарадзіўся у яслях Збавіцель і Бог. І пасталі бярозаў танклявыя свечкі паабапал заснежаных,...