Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


18.08.2021
613
Памёр пісьменнік Сяргей Цыплюк

16 жніўня ў Берасці не стала празаіка, сябра нашай арганізацыі Сяргея Цыплюка. У панядзелак, 16 жніўня, на 85-м годзе жыцця ад нас пайшоў Сяргей Фёдаравіч Цыплюк – вядомы на Берасцейшчыне празаік, сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", педагог, адзін з першых у рэгіёне прадпрымальнікаў. Сяргей Фёдаравіч пакінуў пасля сябе цікавыя аповесці і раманы, прысвечаныя Запаляр’ю, дзе служыў ваенным мараком, неспакойнай перабудовачнай пары і сучаснасці. Бывайце, Сяргей Фёдаравіч! Ваша праўдзівае...

30.07.2021
1158
Мікола Папека – аб жыцці, творчасці і пчалярстве

... “карагоднік”. Многія ведаюць: ен быў у складзе 4-й дзясяткі па сумнавядомай крымінальнай “карагодна-вадаметнай справе”, якой ужо вынеслі прысуд. На Брэстчыне гэта асоба даволі вядомая: аўтар адметных вершаў на беларускай мове, заснавальнік Мядовай прэміі, вялікі аматар беларускай мовы ...

01.07.2021
602
Самота ў натоўпе: Уладзімір Глазаў у праграме "Кантэкст"

Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч гутараць з паэтам Уладзімірам Глазавым. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч гутараць з паэтам Уладзімірам Глазавым. Уладзімір Ігаравіч Глазаў нарадзіўся 22 красавіка 1974...

21.05.2021
873
Абраны новы старшыня Брэсцкай абласной філіі СБП

У Брэсце адбыўся чарговы справаздачна-выбарчы сход Брэсцкай абласной філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". У Брэсце адбыўся чарговы справаздачна-выбарчы сход Брэсцкай абласной філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Сустрэчу берасцейскіх пісьменнікаў наведалі першы намеснік старшыні ГА "СБП" Алесь Пашкевіч і намеснік старшыні ГА "СБП" Усевалад Сцебурака. Падчас сходу сябрамі нашай пісьменніцкай арганіазацыі з Берасцейшчыны быў абраны новы старшыня Брэсцкай...

28.04.2021
1177
"Жырандоля": ёсць тузін нумароў!

У Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылася прэзентацыя чарговага, ужо 12-га па ліку, нумару альманаха абласной філіі СБП. 27 красавіка ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылася прэзентацыя чарговага, ужо 12-га па ліку, нумару альманаха абласной філіі СБП “Жырандоля”. Вёў імпрэзу Лявон Валасюк, які на цяперашні час выконвае абавязкі старшыні пісьменніцкай суполкі. На сустрэчу з чытачамі прыйшлі і ўзялі слова Мікалай Аляксандраў, Петэр Барас,...

18.02.2021
1739
Паэта Міколу Папеку перавялі ў статус абвінавачанага па "справе карагоду"

... гэта стала вядома з уласных крыніц інфармацыі, піша Новы Час. Сам Мікола Папека пацвердзіў: «Так, сёння ў Следчым камітэце Ленінскага раёна Брэста. Дакументы былі па-руску, дык запатрабаваў перакладу. Да пятніцы 19 лютага падрыхтуюць, буду знаёміцца, з адвакатам». Са слоў спадара ...

04.12.2020
2195
Мікола Папека пад крымінальным артыкулам. Інтэрв'ю пасля вызвалення

... СІЗА цікава, раю там пабываць, каб быць беларусам не толькі беларускамоўным, але і цялесным», — кажа ён. Трое сутак у ІЧУ Ленінскага раёна Брэста прабыў паэт-пчаляр з вёскі Лінава Пружанскага раёна Мікола Папека. «У СІЗА цікава, раю там пабываць, каб быць беларусам не толькі беларускамоўным,...

30.11.2020
1835
Затрыманы паэт Мікола Папека. Ён у ізалятары ў Берасці

Ён затрыманы па крымінальнай справе і знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага раёна Берасця Пра гэта з’‎явіліся паведамленні ад сяброў і паплечнікаў паэта ў сацыяльных сетках. Паводле іх, адбылося гэта ў 06:45 раніцы 30 лістапада ў вёсцы Лінава на Пружаншчыне, пасля чаго Міколу Папеку павезлі ў Берасце. Інфармацыю пацвердзілі і берасцейскія праваабаронцы «Вясны», дадаўшы што ён затрыманы па крымінальнай справе і знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага раёна Берасця. Па якім эпізодзе, пакуль невядома. Ад сяброў Міколы...

19.12.2019
9328
У Брэсце прэзентавалі новы выпуск альманаха "Жырандоля"

У Брэсцкай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя 11-га выпуску літаратурнага альманаха “Жырандоля”. У Брэсцкай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя 11-га выпуску літаратурнага альманаха “Жырандоля”, прысвечаннага 1000-годдзю Берасця. У мерапрыемстве бралі ўдзел першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і аўтары выдання : пісьменнікі Берасцейшчыны. Вёў імпрэзу паэт і тэлежурналіст Мікола Пракаповіч.

06.12.2019
5613
Жырандоля №11

Адзінаццаты выпуск літаратурнага альманаху Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Адзінаццаты выпуск літаратурнага альманаху Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў прысвечаны 1000-годдзю Берасця. У рубрыцы "Міленіум Берасця" - тэксты Яўгена Бяласіна, Міколы Папекі, Лявона Валасюка, вершы Аляксандра Рызо. "Паэзія" - вершы Васіля Барысюка, Уладзіміра Барысюка, Аляксея Белага, Уладзіміра Данілюка, Анатоля Дэбіша, Васіля Дэбіша, Уладзіміра...

13.05.2019
13872
Аляксею Філатаву — 80!

... «Страла жыцця», а таксама апошняя — «Жывому жыць (Споведзь качагара)». Цікавую трылогію прадставіў чытачу Аляксей Філатаў у кнізе «Дарога» (Брэст, 1997), якой аўтар даў падзагаловак — «Палескія аповесці». У трох аповесцях «Дарога», «Канёздрыкі», «Жніво ў Замошшы» аўтар з глыбокім ...

22.04.2019
8230
Уладзіміру Глазаву — 45!

Сёння святкуе дзень нараджэння вядомы паэт, сябра нашай арганізацыі Уладзімір Глазаў. Шчыра віншуем! Глазаў Уладзімір Ігаравіч нарадзіўся 22 красавіка 1974 года ў Берасці. Скончыў школу, вучыўся на філфаку Берасцейскага педагагічнага інстытута. Першыя вершы апублікаваў у 1991 годзе. З 2010 года супрацоўнічае з газетай “Брестский курьер”. Аўтар паэтычнага зборніка «Время собственное». Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Уладзіміра Ігаравіча Глазава з днём...

13.03.2019
17358
У Брэсце прэзентавалі серыю "Паэты планеты"

11 сакавіка ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна прайшла прэзентацыя серыі “Паэты планеты”. 11 сакавіка ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна прайшла прэзентацыя серыі “Паэты планеты”, што выходзіць у выдавецтве Зміцера Коласа. У сустрэчы бралі ўдзел Лявон Баршчэўскі, Барыс Пятровіч, Зміцер Колас, Алесь Разанаў . Публіцы былі прадстаўленыя некаторыя кнігі з перакладной серыі. Усяго пабачылі свет 53 кнігі аўтараў з розных краін свету. На сустрэчы прысутнічалі...

01.11.2018
19000
"Прытулак памяці". Міколу Пракаповічу — 70!

СБП віншуе спадара Міколу са святам і з выхадам новай кнігі! 1 лістапада святкуе свой юбілей берасцейскі паэт, наш сябар Мікола Пракаповіч. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе Мікалая Мікалаевіча і зычыць усіх дабротаў: даўгалецця, моцнага здароўя, далейшай плённай творчай дзейнасці! Адмыслова да святочнай даты ў серыі "Кнігарня пісьменніка" пабачыў свет зборнік вершаў і паэм Міколы Пракаповіча пад назвай "Прытулак памяці" са змястоўнай прадмовай Алеся Каско...

30.10.2018
11488
Віншуем Уладзіміра Лебедзева з юбілеем!

30 кастрычніка нашаму берасцейскаму сябру Уладзіміру Лебедзеву спаўняецца 80 гадоў. 30 кастрычніка нашаму берасцейскаму сябру, пісьменніку Уладзіміру Лебедзеву спаўняецца 80 гадоў. Віншуем! Шаноўны Уладзімір Ануфрыевіч! Шчыра віншуем Вас са святочнай датай і жадаем даўгалецця, моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення на новыя творы і справы! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Да

30.10.2018
10569
Юбілейны выпуск "Жырандолі" — памяці Ніны Мацяш

Дзясяты выпуск літаратурнага альманаха Берасцейшчыны прысвечаны яго заснавальніцы. Дзясяты выпуск літаратурнага альманаха Берасцейшчыны прысвечаны яго славутай заснавальніцы, пісьменніцы, перакладчыцы Ніне Мацяш, якой сёлета споўнілася б 75 гадоў. Альманах рыхтуецца Берасцейскім аддзяленнем ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з 2008 года. Гэта найстарэйшае з выданняў абласных філій СБП. На старонках новага выпуска -- імёны не менш як 50 аўтараў! Тут можна прачытаць паэзію, прозу, пераклады...

30.10.2018
11160
Жырандоля № 10

Дзясяты выпуск літаратурнага альманаха Берасцейшчыны прысвечаны яго славутай заснавальніцы, пісьменніцы, перакладчыцы Ніне Мацяш, якой сёлета споўнілася б 75 гадоў. Дзясяты выпуск літаратурнага альманаха Берасцейшчыны прысвечаны яго славутай заснавальніцы, пісьменніцы, перакладчыцы Ніне Мацяш, якой сёлета споўнілася б 75 гадоў. Альманах рыхтуецца Берасцейскім аддзяленнем ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з 2008 года. Гэта найстарэйшае з выданняў абласных філій СБП. На старонках новага...

21.09.2018
21048
Юбілейнае "Бабіна лета" Ніны Мацяш

Чальцы ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" паўдзельнічалі ў традыцыйным музычна-паэтычным фестывалі "Бабіна лета" памяці Ніны Мацяш, які прайшоў у Белаазёрску. Белаазёрск ужо шмат гадоў ганаруе сваю знакамітую зямлячку, паэтку Ніну Мацяш, маштабным літаратурным фестывалем. Сёлета святкаванне было тым больш знакавым, што ў 2018 годзе адзначаецца 75-годдзе з дня нараджэння паэткі. Ушанаваць яе памяць, успомніць добрым словам, выканаць яе творы і вершы, ёй прысвечаныя, сабралося некалькі...

23.04.2018
15219
Новую «Жырандолю» прэзентавалі ў Берасці

У Берасці прэзентавалі дзявяты выпуск штогадовага альманаха «Жырандоля» Берасцейскага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Мерапрыемства праходзіла ў канферэнц-залі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Пушкіна. Удзел у прэзентацыі ўзялі непасрэдна аўтары альманаха, мясцовыя літаратары. На старонках новага нумара змешчаныя творы болей за 40 аўтараў: проза, паэзія, пераклады, гумар, успаміны-прысвячэнні Генадзю Праневічу і Уладзіміру Калесніку і многае іншае. Падрабязней пра цікавосткі...

22.02.2018
32790
«Дзеяслоў» на Дні роднай мовы ў ляхавіцкай гімназіі

Учора ў Дзень роднай мовы беларускія літаратары наведалі Берасцейшчыну, а менавіта гімназію горада Ляхавічы. Сустрэча з рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» і паэтам Алесем Разанавым сабрала больш за сто мясцовых гімназістаў, настаўнікаў і трывала некалькі гадзін. Паездка адбывалася ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!". Адкрыццё святкаванняў пачалося з канцэрту да Дня роднай мовы, які падрыхтавалі навучэнцы гімназіі. Прагучалі песні, прысвечаныя роднаму краю, гімназісты...

Вынік пошуку: 1-20 з 33 Першая | | 12 | | Апошняя