Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

Аўдыёверсія кнігі агучаная Змітром Бартосікам. Гэта прыз за ІІІ месца, якое "Калядны стол" атрымаў на леташняй Прэміі Гедройца. Кніга Зараславы Камінскай «Зараслава Камінская. Калядны стол. Некулінарная кніга» выйшла у аудыёфармаце. Паслухаць кнігу можна тут . Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая? Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, зь якімі вы дзялілі ежу і сваё жыцьцё. Што вы любілі есьці, калі былі маленькімі?...

У інтэрнэце сталі даступныя ўсе шэсць буктрэйлераў на фіналістаў Прэміі Гедройца Цяпер у свабодным доступе знаходзяцца ўсе шэсць буктрэйлераў на фіналістаў Прэміі Гедройца. Андрэй Адамовіч «Песня пра Цімура» (выдавецтва «Янушкевіч») «Песня пра Цімура» – псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін. Радзіма паставіла перад ім цяжкую задачу – адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура...

Падчас фестывалю Саюз беларускіх пісьменнікаў удзельнічаў у цэлым шэрагу імпрэзаў. У Мінску завяршыўся маштабны кніжны фестываль "Прадмова", падчас якога прайшлі прэзентацыі многіх кніг, культурніцкіх праектаў, цырымоніі ўручэння літаратурных прэмій. Падчас фестывалю Саюз беларускіх пісьменнікаў удзельнічаў у цэлым шэрагу імпрэзаў. Чацвер, дзень адкрыцця, стаў і днём уручэння Прэміі Гедройца, найважнейшай незалежнай літаратурнай узнагароды ў галіне прозы і нон-фікшн. Сёлета лаўрэатам Гедройца...

Прайшла цырымонія ўручэння самай прэстыжнай літаратурнай прэміі Беларусі — імя Ежы Гедройца. Сёння ў зале №2 Палаца мастацтваў, у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" адбылася цырымонія ўручэння прэміі Ежы Гедройца. Галоўны прыз — 11 тысяч беларускіх рублёў і $1000 ад спонсара — сёлета атрымаў Сяргей Дубавец за нон-фікшн «Тантамарэскі». Другое месца заняў Андрэй Адамовіч — аўтар «Песні пра Цімура». Трэцяе месца ў Зараславы Камінскай за кнігу «Калядны стол» (прыз атрымаў выдавец...

Сябры журы вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію. У яго ўвайшлі 6 кніг. Сябры журы вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію. У яго ўвайшлі 6 кніг: Андрэй Адамовіч. Песня пра Цімура. Янушкевіч, Мінск, 2019. Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Мінск, 2019. Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019. Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019. Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Мінск, 2019. Ганна Севярынец. Гасцініца “Бельгія”...

У яго ўвайшлі 12 кніг. Журы Прэміі Гедройца вызначыла доўгі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю ўзнагароду У яго ўвайшлі 12 кніг: Андрэй Адамовіч. Песня пра Цімура. Янушкевіч, Мінск, 2019. Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Мінск, 2019. Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019. Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019. Сяргей Календа. Балтыйскія шкарпэткі. Логвінаў, Вільня, 2019. Валер Каліноўскі. Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну. Беларускі...

Сёлета ён складаецца з 22 пазіцый. 20 чэрвеня закончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2019 года. Падчас першага пасяджэння журы разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных на прэмію кніг. Сёлета ён складаецца з 22 пазіцый. Поўны спіс намінантаў 1...

Прэмія Гедройца абвяшчае дзявяты сезон і распачынае прыём заявак. Заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня (уключна). Прэмія Гедройца абвяшчае дзявяты ...

Сёння ў прасторы ZAL#2 менскага Палаца мастацтваў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў. Сёння ў прасторы ZAL#2 менскага Палаца мастацтваў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Прэміі Гедройца. І месца “за канцэптуальнае ўвасабленне светаадчування сучаснага грамадства і эфектыўнае выкарыстанне авангардысцкіх тэхнік пісьма” заняў раман Іллі Сіна “Libido” (Мінск, Кнігазбор, Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"). ІІ месца “за...

25 верасня ў прасторы ZAL#2 менскага Палаца мастацтваў адбудзецца шэраг мерапрыемстваў Прэміі Гедройца. 25 верасня ў прасторы ZAL#2 менскага Палаца мастацтваў адбудзецца шэраг мерапрыемстваў Прэміі імя Ежы Гедройца, фіналам якіх стане ганараванне сёлетніх лаўрэатаў. А 16.00 распачнецца дыскусія «Культура як геапалітыка: вектары спадчыны Ежы Гедройца» з удзелам польскіх і беларускіх інтэлектуалаў. Постаць рэдактара легендарнай «Культуры», ягоны ўплыў на сучасную культуру і палітычную думку абмяркуюць...

Сябры журы Прэміі Гедройца вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў. У яго ўвайшлі шэсць кніг. Сябры журы Прэміі Гедройца вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію. У яго ўвайшлі 6 кніг: 1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”. 2. Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы. 3. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў. 4. Ілля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор. 5. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч. 6. Сяргей Шупа. Падарожжа...

Сябры журы ўзнагароды вызначылі доўгі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію. У яго ўвайшлі 12 кніг. Сябры журы ўзнагароды вызначылі доўгі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію. У яго ўвайшлі 12 кніг: 1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”. 2. Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы. 3. Валер Гапееў. Пазл. — Мінск: Галіяфы. 4. Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў. 5. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў. 6. Віктар...

Журы разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных на прэмію кніг. Сёлета ён складаецца з 34 пазіцый. 14 чэрвеня cкончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2018 года. Падчас першага пасяджэння журы разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных...

Аргкамітэт Прэміі Гедройца абвесціў склад журы новага сезону. Аргкамітэт Прэміі Гедройца, у які сёлета ўваходзяць старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай, старшыня Саюза беларускіх пісьменікаў Барыс Пятровіч і паэт Андрэй Хадановіч, абвесціў склад журы новага сезону. Такім чынам, сябрамі журы Прэміі Гедройца новага сезону сталі: Пятро Васючэнка , пісьменнік, літаратуразнаўца Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст Марыя Мартысевіч , паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх...

Сёння падчас прэс-канферэнцыі аргкамітэт узнагароды абвясціў пра пачатак новага прэміяльнага сезона. Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску абвяшчаюць восьмы сезон Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Заяўка на Прэмію павінна ўтрымліваць наступныя звесткі і матэрыялы: - інфармацыю пра намінатара, што вылучае кнігу на Прэмію: імя, прозвішча ці назва арганізацыі, кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail; - кароткую...

Увечары 11 кастрычніка былі абвешчаныя імёны лаўрэатаў літаратурнай прэміі. Увечары 11 кастрычніка ў мінскім Палацы мастацтваў былі абвешчаныя імёны лаўрэатаў літаратурнай прэміі за найлепшую празаічную кнігу. Першае месца атрымаў Уладзімір Арлоў за выданне "Танцы над горадам", другое -- Альгерд Бахарэвіч за "Сабакаў Эўропы", трэцяе -- Вінцэсь Мудроў за зборнік "Забойца анёла". Сябры журы і шорт-лістары. Фота: Зарына Кандрацьева На прэмію Гедройца сёлета былі намінаваны...

11 кастрычніка а 19-й гадзіне адбудзецца цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў Новай прасторы галерэі ''Арт-Беларусь'' Zal #2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Уваход вольны. 11 кастрычніка а 19-й гадзіне адбудзецца цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў Новай прасторы галерэі ''Арт-Беларусь'' Zal #2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Уваход вольны. Святочны настрой створыць гурт Apple Tea. На прэмію Гедройца сёлета былі намінаваны 32 кнігі. У шорт-ліст...

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі: Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск. Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск. Адам Глобус. Сям'я. Мастацкая літаратура, Мінск. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск. Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна. Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск. Пераможца будзе абвешчаны 11 кастрычніка ў "Новай...

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла доўгі спіс. Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс. У яго ўвайшлі: Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск. Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск. Валер Гапееў. Мая мілая ведзьма. Мастацкая літаратура, Мінск. Адам Глобус. Сям'я. Мастацкая літаратура, Мінск. Міхась Зізюк. Планктон. Галіяфы, Мінск....

Цяпер на галоўны прыз прэтэндуюць 32 кнігі, напісаныя 32 аўтарамі. Агулам сябрам журы трэба прачытаць 7388 старонак. 31 траўня закончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2018. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года. 13 аўтараў удзельнічаюць у Прэміі імя Ежы Гедройца ўпершыню. Але гэта не толькі дэбютанты. Так...