Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


16.11.2016
5662
«Снежны чалавек у Мінску» — 24 лістапада

24 лістапада (чацвер) у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску» у перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса і ў мастацкім афармленні Кацярыны Дубовік. З удзелам аўтаркі і мастака! Кніга пра прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску ўнікальная, бо найперш пабачыла свет менавіта ў беларускім перакладзе ў серыі для дзяцей “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Снежны чалавек...

15.11.2016
5697
Рэпартаж з сэрца палескіх балот

17 лістапада ў Мінску, 18 лістапада ў Брэсце. 17 лістапада ў мінскім “Прэс-клубе” (Веры Харужай, 3), а 19-ай гадзіне запрашаем на прэзентацыю кнігі знакамітай польскай аўтаркі Малгажаты Шэйнэрт “Насыпаць горы. Палескія гісторыі” . Кнігу прэзентуюць аўтар і адна з перакладчыц. 18 лістапада адбудзецца прэзентацыя ў Брэсце ў “Прасторы КХ” (вул. Халтурына, 2/1), а 18-ай гадзіне. “Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – гэтак называецца прысвечаная феномену Палесся кніга – а яе беларуская версія выйшла...

09.11.2016
4184
Семінар па аўтарскім праве ў Магілёве — 13 лістапада

13 лістапада (нядзеля) у Магілёве ў грамадскім цэнтры "Кола" (зав. Чкалава, 16) адбудзецца семінар, прысвечаны абароне аўтарскіх правоў у Беларусі. Пачатак у 14.00. Уваход вольны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашаюць усіх цікаўных узяць удзел у сустрэчы, якая будзе карысная пісьменнікам, перакладчыкам, рэдактарам і журналістам рэгіянальных выданняў. Падчас семінара пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права распавядзе...

04.11.2016
3150
Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Маскве

У Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы. 19 лістапада, у суботу, Грамада беларускай культуры імя Ф.Скарыны праводзіць сустрэчу з славутым беларускім гісторыкам, пісьменнікам і грамадскім дзеячом Уладзімірам Арловым — аўтарам кнігаў «Адкуль мой род», «Таямніцы полацкай гісторыі» і іншых, лаўрэатам шэрагу літаратурных прэміяў. Запрашаюцца сябры Грамады і беларуская супольнасць Масквы. Мова сустрэчы — беларуская. Пачатак а 11.00 гадзіне. Месца правядзення: Расійская дзяржаўная бібліятэка, 3-ці пад'езд,...

25.10.2016
6213
Літаратурная дыскусія «Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі»

ГКК «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць 1 лістапада на літаратурную дыскусію «Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі» з удзелам паэтак Валянціны Аксак, Вольгі Гапеевай і Насты Кудасавай. Мадэратарка – паэтка Юля Цімафеева. Са школьных часоў мы маем зборны вобраз “паэтэсы” – сентыментальнай ці, наадварот, экзальтаванай паненкі, якая ў вершах толькі і робіць, што скардзіцца на няшчаснае каханне і апявае прыгажосць роднай зямлі. Але колькі ў тым вобразе...

25.10.2016
3258
Сяргей Прылуцкі і Павал Касцюкевіч у Брэсце

У межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Сяргей Прылуцкі прэзентуе кнігу вершаў Кім Чжун Хо “Патрыятызм для чайнікаў” у сваім перакладзе з паўночнакарэйскай, а Павал Касцюкевіч - сямейную сагу “План Бабарозы”. 31 кастрычніка. Прастора КХ, Халтурына 2\1, пачатак а 19. Уваход – вольны Крыху пра кнігі. Новая кніга вершаў Кім Чжун Хо "Патрыятызм для чайнікаў" у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага. Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае...

25.10.2016
2534
Паўночнакарэйскі паэт у перакладзе Сяргея Прылуцкага

31 кастрычніка – у Брэсце і 4 лістапада – у Мінску. У віленскім выдавецтве “Логвінаў” выйшла новая кніга вершаў Кім Чжун Хо "Патрыятызм для чайнікаў" у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага. Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання. Кнігу складаюць раней невядомыя...

21.10.2016
5212
Вечар памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій — 29 кастрычніка

29 кастрычніка (субота) у Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. "Міхалова") ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць вечарыну памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Падчас вечарыны адбудзецца паказ дакументальнага фільма Віктара Корзуна “Суд над камунізмам. Пачатак”. Выступяць...

21.10.2016
4774
Вечар памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх, ст. м. "Міхалова") 29 кастрычніка ў Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх) ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць вечарыну памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Падчас вечарыны адбудзецца паказ дакументальнага фільма Віктара Корзуна...

21.10.2016
6025
Уручэнне прэмій Адамовіча і Багушэвіча — 25 кастрычніка

25 кастрычніка, падчас уручэння прэміі Карласа Шэрмана, Беларускі ПЭН-цэнтр уручыць таксама свае традыцыйныя штогадовыя прэміі — прэмію імя Алеся Адамовіча і прэмію імя Францішка Багушэвіча. Адамовіч, Багушэвіч, Шэрман Пачатак мерапрыемства — а 19-й у Прэс-клубе (вул. Веры Харужай, 3-601, ст. метро “Плошча Якуба Коласа”). Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся...

19.10.2016
3657
Аўтограф-сесія аўтаркі містычнага рамана пра Мінск Паліны Качатковай

У кнігарні "Галіяфы". 27 кастрычніка. Кнігарня «Галіяфы» (Няміга, 3, павільён 66, цокальны паверх). 19:00. Імпрэза прысвечаная выхаду новай кнігі Паліны Качатковай. Аўтарка прачытае фрагмент містычнага раману пра Мінск «Кватэра №0», Яго пачатак надрукаваны ў кнізе «Гняздо-2». Раман прысвечаны гісторыі адной таямнічай кватэры на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Папярэдняя кніга прозы Паліны Качатковай у 2013 годзе ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае...

11.10.2016
4896
Першыя кнігі з серыі «Паэты планеты» прэзентуюць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы

Сёння, 11 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (галерэя, 2-гі паверх) пройдзе прэзентацыя першых 9-ці кніг серыі «Паэты планеты» з удзелам выдаўца Зміцера Коласа і перакладчыкаў — Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты і іншых. Наведнікаў чакаюць сюрпрызы. У серыі дагэтуль выйшлі зборнікі выбранай паэзіі Сапфо, Умара Хаяма, Франчэска Петраркі, П’ера дэ Рансара, Ўільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Шарля Бадлера, Райнэра Марыя Рыльке, Габрыэлы Містраль. Кнігі Умара Хаяма...

10.10.2016
3130
Анлайн-лекцыя брытанскага літаратара

Ангельскі паэт, драматург, чалец Каралеўскай суполкі мастацтва Дэйвід Пэры запрашае. 12 кастрычніка ў Кнігарні "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а) а 19.00 адбудзецца незвычайная імпрэза, і яна вам, несумненна, спадабаецца! Старшыня Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), знакаміты ангельскі паэт, драматург, чалец Каралеўскай суполкі мастацтва Дэйвід Пэры запрашае на майстар-клас у рэжыме анлайн непасрэдна з Лондана. Недарэмна кажуць, што калі чалавек таленавіты, то ён мае талент ва ўсім. Дэйвід...

10.10.2016
2578
“Магія Паэзіі. Магія Веры”

Да 80-годдзя Веры Рыч. У гэтым годзе з дня нараджэння вядомай паэткі і перакладчыцы Веры Рыч (Vera Rich), якая фактычна адкрыла англамоўным чытачам беларускую паэзію, спаўняецца 80 год. Значэнне яе дзейнасці пераацаніць немагчыма, бо менавіта дзякуючы Веры Рыч упершыню загучалі на мове Шэкспіра многія беларускія класікі, і сярод іх геніяльны беларускі паэт Максім Багдановіч. Перастварыўшы ўсяго 34 вершы беларускага класіка, у сваіх інтэрв’ю спадарыня Вера неаднаразова падкрэслівала, што менавіта...

28.09.2016
7529
Вечар да 85-годдзя Ніла Гілевіча — 4 кастрычніка

4 кастрычніка ў Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вечар, прысвечаны 85-годдзю Ніла Сымонавіча Гілевіча, з удзелам калег, сяброў, родных і блізкіх Паэта. Пачатак у 18.30. Уваход вольны Выступяць: Анатоль Вярцінскі, Радзім Гарэцкі, Мікола Гіль, Зміцер Дашкевіч, Міхась Скобла, Вячаслаў Рагойша, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч. Праспявае на вершы Ніла Гілевіча Таццяна Грыневіч. (Праграма ўдакладняецца) Запрашаем!

28.09.2016
4783
Прэзентацыя чарговых тамоў серыі «Мая беларуская кніга»

У музеі Максіма Багдановіча. Музей Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча, 7а). Пачатак а 18.30. У серыі «Мая беларуская кніга» , раней пабачылі свет ужо 38 тамоў айчыннай класікі. Чарговыя 13 кніжак будуць прадстаўлены чытачам 5 кастрычніка. Слова возьмуць сябры рэдакцыйнай рады Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Тычына, спадкаемцы і сваякі нашых класікаў Мікола і Сяргей Гілевіч, Алена Сінкевіч, Андрэй Фёдараў і іншыя. Спявацьме Лявон...

23.09.2016
4268
Нямецкі пісьменнік Грэгар Зандэр выступіць у Мінску

У кнігарні "ЛогвінаЎ". 29 верасня ў кнігарні ЛогвінаЎ – супольны літаратурны выступ Грэгара Зандэра (Нямеччына) і Альгерда Бахарэвіча (Беларусь). Альгерд Бахарэвіч пазнаёміць чытачоў зь біяграфіяй і творчасцю Грэгара Зандэра. Прагучаць урыўкі з твораў Грэгара Зандэра ў аўтарскім выкананні на нямецкай мове і ў перакладзе на беларускую мову. Альгерд Бахарэвіч прачытае фрагмэнты са свайго апошняга рамана “Белая муха, забойца мужчын”. І, вядома, абодва аўтары з ахвотай адкажуць на ўсе пытанні...

23.09.2016
3227
Прагляд і абмеркаванне дакументальных фільмаў пра Палессе

У кнігарні "ЛогвінаЎ". Рэдакцыя “Вольнага архіву” ладзіць паказ і абмеркаванне дакументальных фільмаў “Песня Палесся” і “Граюць вяселле гармоні”. 26-га верасня ў 19-00. Кнігарня “Логвінаў” (Незалежнасці, 37а). Крыху пра фільмы. “Песня Палесся” Ён створаны аб’яднаннем “Летапіс” у 1968 годзе. Здымкі вяліся ў Лельчыцкім раёне. У сучасным разуменні фільм нельга назваць строга дакументальным, бо ў ім хапае відавочна пастановачных сцэнаў, але ён сам з’яўляецца дакументам той эпохі. Фільм доўжыцца...

Вынік пошуку: 61-78 з 78 Першая | | 1234 | | Апошняя