Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

Вядомы беларускі пісьменнік Польшчы, ганаровы сябра нашай арганізацыі памёр у Варшаве. Вядомы беларускі пісьменнік Польшчы, ганаровы сябра нашай арганізацыі памёр у Варшаве. Дзмітры Шатыловіч нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха на Беласточчыне ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы ў Станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску-Падляшскім ў сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую...

У поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшло 19 кніг. У поўны спіс сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі ўвайшло 19 кніг . Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся паэтычныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2019 годзе. Таксама прымаліся кнігі 2018 года, пры ўмове, што яны не былі пададзеныя на прэмію ў мінулым годзе. Сёлета на прэміі Арсенневай прадстаўлены восем беларускіх і адно польскае выдавецтва. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Галіяфы” ...

Паводле апавядання Айзека Азімава творчая суполка беларусаў Нью-Ёрка і Бостана падрыхтавала аўдыёспектакль «Задавальненне гарантуецца». У 2020-м адзначаецца 100-гадовы юбілей Айзека Азімава — сусветна вядомага пісьменніка, які зрабіў надзвычай плённы ўнёсак у такія літаратурныя жанры, як навуковая фантастыка, дэтэктыў, фэнтэзі. Айзек Азімаў нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы (на момант яго нараджэння належала да тэрыторыі Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі, цяпер — Смаленская вобласць Расіі). Паміж...

ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала з Нацыянальнага інстытута адукацыі адказ на просьбу ўнесці змены ў змест школьных падручнікаў. ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала з Нацыянальнага інстытута адукацыі адказ на просьбу ўнесці змены ў змест школьных падручнікаў. У 2018 годзе на замову “Бацькаўшчыны” было праведзенае даследаванне наконт таго, як прадстаўлена дыяспара ў сучасным адукацыйным працэсе ў Беларусі на прыкладзе сярэдняй школы. Вынікі даследавання засмучаюць: культурны і гістарычны ўнёсак беларусаў замежжа...

20 верасня а 19:00 ў кафэ “Грай” (вул. Iнтэрнацыянальная, 33) адбудзецца абвяшчэнне вынікаў паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай. 20 верасня а 19:00 ў кафэ “Грай” (вул. Iнтэрнацыянальная, 33) адбудзецца абвяшчэнне вынікаў паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай. На перамогу прэтэндуюць: Алесь Разанаў . Перавыбранае. Выдавецтва Змітра Коласа, Мінск. Антон Францішак Брыль . Цмачанка. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск. Вальжына Морт . Эпідэмія ружаў. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня. Валянціна Аксак...

Ціхан Чарнякевіч пра новую кнігу Лявона Юрэвіча «Масей Сяднёў: pro et contra». Як правіла, аб беларускія выданні «пісьменнікаў мінулых гадоў» можа добра ўвэдзгаць пальцы – столькі льюць бронзы на квадратны сантыметр выдавецкай плошчы, што яна міжволі застаецца на эпітэліі пасля прачытання. А то і ў горле дырынчыць, аж хочацца адкашляцца. Новая кніжка Лявона Юрэвіча «Масей Сяднёў: pro et contra» – акурат спроба кашлянуць і падумаць, што з міфаў пра Сяднёва можна са спакойным сумленнем адпрэчыць...

Ужо пяты раз напрыканцы чэрвеня ладзіў Віктар Стахвюк у лесе літаратурныя сустрэчы, якія назваў «Пікнік беларускага слова». Калі раптоўна сярод гарачага лета неба засцілаюць свінцовыя хмары, уздымаецца шалёны вецер, прырода бушуе, раззлаваная ці то на людзей, ці то на нешта сваё, невядомае, а ты ў дарозе, у чужым краі ў лёгкіх летніх строях, як вытрымаць, не змерзнуць, не прастудзіцца? Зусім проста. Трапіць да мілае сябрыны, дзе не толькі апрануць у цёплыя каптанікі, сагрэюць кавай-гарбатай,...

Вэбчасопіс актуальнай творчасці “Літраж” абнавіў дызайн і функцыянал сайта. Новая версія адпрацавала месяц ў тэставым рэжыме і цяпер запушчаная напоўніцу. Вэбчасопіс актуальнай творчасці “ Літраж ” абнавіў дызайн і функцыянал сайта. Новая версія адпрацавала месяц ў тэставым рэжыме і цяпер запушчаная напоўніцу. У гэтым годзе адзначаецца двайны юбілей рэсурса: дзесяць гадоў з моманту, калі ў 2008-м годзе праект быў створаны літаратарамі з Берасця Сяргеем Прылуцкім і Уладзімірам Глазавым, і пяць гадоў...

У рубрыцы «Варта» радыё "Свабода" публікуе адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на чытацкую апытанку адказвае журналістка і пісьменьніца Ганна Кандрацюк зь Беластоку. У рубрыцы «Варта» радыё "Свабода" публікуе адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на чытацкую апытанку адказвае журналістка і пісьменьніца Ганна Кандрацюк зь Беластоку...

Віншаванне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў з 60-годдзем беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа". Дарагія сябры літаратурнага аб’яднання “Белавежа”! Шчыра віншуем з 60-годдзем вашай творчай арганізацыі! Каб сцвердзіць уласную прысутнасць, заявіць пра сябе urbi et orbі, 8 чэрвеня 1958 года беларускія літаратары Беласточчыны сабраліся разам у рэдакцыі газеты “Ніва”. Гэтая звязанасць у адно, лучнасць ідэалаў, заўсёдная повязь з роднай беларускай мовай, з літаратарамі Мінска, Гародні...
Беластоцкая пісьменніца прадставіла ў Мінску сваю новую кнігу. Беластоцкая пісьменніца Ганна Кандрацюк прэзентавала кнігу “Па Прыпяці па Нобель: рэпартаж з краіны балот і бурштыну”. Пра феномен Палесся як з'явы, што належыць беларусам, украінцам, палякам і адначасна з'яўляецца ўнікальным мікракосмам, са сваім ладам жыцця, сваёй мовай, сваімі непаўторнымі этнакультурнымі асаблівасцямі, можна распавядаць бясконца і не паўтарацца. Так і адбылося на прэзентацыі: пытанні з залы ліліся ракой Прыпяць...

За таўсматую кнігу Янкі Купалы “Спадчына” заўсёды чапляешся вокам у букіністычных кнігарнях. За таўсматую кнігу Янкі Купалы “Спадчына” заўсёды чапляешся вокам у букіністычных кнігарнях. Нават займеўшы гэты тамок, хочацца купіць яшчэ адзін пры нагодзе – усё ж такі вельмі мала сапраўды шыкоўных самавітых выданняў было ў беларусаў, і амерыканска-мюнхенская “Спадчына” 1955 года – бясспрэчна, адно з іх. Вага, аб’ём, файная вокладка, ілюстрацыі, шоргат акуратна ці не вельмі разрэзаных старонак, нетрывіяльныя...

У серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны” (падсерыя “Спадчына: агледзіны”) выйшла новая кніга, прысвечаная гісторыі выдання знакамітай Купалавай “Спадчыны”. У серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны” (падсерыя “Спадчына: агледзіны”) выйшла новая кніга, прысвечаная гісторыі выдання знакамітай Купалавай “Спадчыны”. Пяцісотстаронкавы зборнік выбраных вершаў паэта выйшаў у 1955 годзе ў выдавецтве часопіса мюнхенскага беларускага асяродка “Бацькаўшчына” пад грыфам нью-ёркскага Беларускага інстытута навукі і мастацтва...

Раман “Інтэрнат” перакладчыкі прэзентавалі спаміж чатырох іншых намінаваных перакладаў на нямецкую мову 1 сакавіка ў будынку Берлінскага Літаратурнага Калоквіюма. Перакладчыкі Сабіна Шцёр і Юрый Дуркот прадстаўляюць раман Сяргія Жадана “Інтэрнат”. Множны лік тут не памылка – метадам “Ільф і Пятроў” Сабіна Шцёр (Sabine Stöhr) і Юрый Дуркот (Juri Durkot ) працуюць дастаткова даўно. “Так мы зрабілі ўжо шэраг перакладаў, -- адзначыла спадарыня Шцёр . – Перасылаем адно аднаму, вычытваем. Потым...

Адкрытая гутарка з беларуска-амерыканскай паэткай і выкладчыцай Вальжынай Морт сабрала ў мінскай кнігарні «Логвінаў» прыхільнікаў творчасці Джойса, аматараў літаратуразнаўства і ўласна аўтараў. Сустрэча адбылася ў межах працы Школы маладога пісьменніка і напярэдадні адкрыцця VII Міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова, якое адбудзецца 16 лютага. Прадметам гутаркі стала апавяданне Джэймса Джойса «Мёртвыя» (The Dead) – фінальны тэкст з ягонага зборніка «Дублінцы». Прадстаўляем...

... Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” Закон Рэспублікі Беларусь № 162-3 “Аб беларусах замежжа”. Таксама дзейнічае падпраграма “Беларусы ў свеце” ў рамках дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016–2020 гады. Даследчыкі беларускага замежжа адзначаюць шырокую геаграфію ...

Гайнаўскае староства ў юбілейны дзясяты раз надала ганаровыя званні “Заслужаны для Гайнаўскага павета”. Сёлета былі ўзнагароджаны 19 лаўрэатаў. На ўзнагароду вылучаюцца тыя, хто спрычыніўся да развіцця і рэкламы павета. Гэта асобы, арганізацыі ці прадпрыемствы. Сярод сёлетніх “Заслужаных для Гайнаўскага павета” апынуўся Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”. Медаль атрымаў галоўны рэдактар “Нівы” Яўген Вапа : – Гэта перадусім узнагарода для “Нівы”, а “Ніва” – гэта яе чытачы, карэспандэнты, журналісты...

Падчас Сёмага з’езда беларусаў свету, які праводзіла Згуртаванне “Бацькаўшчына” ў Мінску ў ліпені 2017 года, з ініцыятывы сяброў Калінінградскага Таварыства беларускай культуры і яго старшыні Ігара Шаховіча быў прыняты зварот да мэра Калінінграда Аляксандра Ярашука аб наданні імя Францыска Скарыны адной з вуліц горада ў гонар пяцісотгадовага юбілею ўсходнеславянскага друку. Справа ў тым, што нягледзячы на існаванне цэлага шэрагу знакамітых беларусаў, лёс якіх быў звязаны з Караляўцом–Кёнігсбергам–Калінінградам...

Дзякуючы плённай працы калектыва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 21 том поўнага факсімільнага ўзнаўлення кніг Францыска Скарыны пад назвай “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” з вялікай пашанай прэзентуецца ў краінах Еўропы і свету. Алесь Суша прэзентуе кнігі першадрукара ў Латвіі Усе тамы збору выходзілі з 2013 па 2017 год у выдатнай паліграфіі, з дызайнерскім афармленнем Канстанціна Вашчанкі пры падтрымцы банка БелВЭБ. У кожны том уключаны навуковыя і багаслоўскія тлумачэнні зместу кніг Бібліі...

У Беларусі выйшлі «Хронікі БІНіМу» – самай дасведчанай навуковай установы беларусаў-эмігрантаў. Гэта 33 кніга выдавецкай серыі «Бібліятэка “Бацькаўшчыны”». Пры канцы 1951 года намаганнямі беларусаў, якія па вайне апынуліся ў Злучаных Штатах Амерыкі, у Нью-Ёрку была створаная легендарная навуковая інстытуцыя – Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Арганізацыі было наканавана не толькі праіснаваць да сённяшніх дзён, але праз пераемнасць пакаленняў даследчыкаў і наладжванне трывалых сувязяў шматкроць...