Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


27.09.2017
7009
Шоу зацягваецца

Іначай і не скажаш пра той лад жыцця, які вядзе беларуская правінцыя цягам апошніх гадоў ста. З усталяваннем савецкай улады, якая напладзіла сонмішча начальнікаў, жыццё рэгіёна набыло фантасмагарычнае адценне. Ідэалогія – а што гэта такое, халера яе ведае -- падмяніла сабой чалавечнасць. Любы брудны ўчынак можна спісаць на патрэбы дзяржавы. Запалоханы народ (ці народзец, як каму даспадобы) канчаткова акапаўся ў бульбяных разорах: там цішэй і, прынамсі, усё зразумела. Наста Грышчук піша пра кнігу...

23.09.2017
14096
«Па коціку буду сумаваць»: прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»

23 верасня ў мінскую галерэю «Ў» завіталі дзеткі ды іх бацькі, каб сустрэцца з улюбёнымі героямі -- дзядулем Пэтсанам і кацяняткам Фіндусам. Персанажы, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, настолькі папулярныя ў маленькіх беларусаў, што ў серыі «Каляровы ровар» у выдавецтве «Кнігазбор» выйшла ўжо шостая па ліку кніга пра іх у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Прэзентаваная казка мае назву «Фіндус з'язджае». На імпрэзе, арганізаванай ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"...

28.08.2017
5357
Дзеяслоў №89: новы раман Рублеўскай, казкі Глобуса, працяг перакладу Бібліі

Рэдакцыя адзінага ў Беларусі незалежнага літаратурнага часопіса радуе сваіх падпісчыкаў і пакупнікоў новымі цікавымі публікацыямі. Часопіс адкрываецца новым раманам вядомай беларускай гістарычнай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай . Твор "Пантофля Мнемазіны" шмат у чым перагукаецца з кнігай "Сутарэнні Ромула" і будзе цікавы ўсім, каго хвалюе тэма сталінскіх рэпрэсій. Відзежы мінуўшчыны традыцыйна сплеценыя тут з героямі 2000-х і закручаныя ў востры сюжэт. Побач з свежымі творамі...

22.08.2017
7488
Трэці «Холмс» па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — «Эцюд у пунсовым» і твор, які даў кнізе назву — «Знак чатырох». Першую аповесць на беларускую мову пераклала Кацярына Маціеўская, другую — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна з інтэрнэт-часопісам “ПрайдзіСвет” і з’яўляецца 13-м выданнем з серыі гэтага часопіса “PostScriptum”. Аповесці “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890) — першыя творы...

22.08.2017
4575
«Фіндус з'язджае»... у беларускія кнігарні!

Аматараў смешных гісторый шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра дзядулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» папоўнілася чарговай кнігай, перакладзенай на нашую мову, як і папярэднія, Надзеяй Кандрусевіч. І ад сёння гэты кніжкавы рознакаляровы цуд даступны ў крамах Мінска ды іншых гарадоў. «Фіндус з'язджае» -- шостая па ліку "абеларушаная" кніга. У 1990 годзе Свэн Нурдквіст...

16.08.2017
5597
Тры новыя кнігі ў Бібліятэцы Свабоды: Вячорка, Навумчык і Скобла

«Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кнігі» — так мы тлумачылі ідэю «Бібліятэкі Свабоды», якую складаюць кнігі, створаныя паводле выбраных перадачаў Радыё Свабода. Юбілей першай кнігі Скарыны Свабода сустракае трыма новымі выданьнямі. «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» — працяг папулярнай кнігі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», дзе аўтар дасьціпна і дасьведчана распавядае, як казаць дакладна і прыгожа дома, у краме, на мітынгу, у дарозе, на іспытах, каб...

02.08.2017
9505
Прэзентацыя кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» – 3 жніўня

... рарытэтаў» на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай. Упершыню ў адной кнізе прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага першадрукара. У сучасным выданні наглядна паказана кніжная спадчына Францыска Скарыны, якая сёння з’яўляецца нацыянальным здабыткам і захоўваецца ў кніжных і музейных ...

17.05.2017
4600
«Беларусы ў ЗША» Вітаўта Кіпеля

Днямі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» МГА «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» пабачыла свет другое выданне кнігі патрыярха беларускай эміграцыі на Захадзе Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў ЗША». Кніга ў больш як 600 старонак багата ілюстраваная, дапрацаваная і дапоўненая новай інфармацыяй з улікам апошніх двух дзясяткаў гадоў, што мінулі ад часу яе першага беларускага выдання ў 1993 г. Падрыхтоўка другога выдання заняла каля двух гадоў супольнай працы самога Вітаўта Кіпеля, архівіста Лявона...

26.04.2017
7851
Прыгодніцкая аповесць Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак «Гімназія № 13» будзе выдадзена па-беларуску

Аповесць «Гімназія № 13», якую напісалі нашы землякі Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак, займае знакавае месца ў дзіцячай літаратуры апошняга дзесяцігоддзя на постсавецкай прасторы. Першае выданне гэтага твору ў суседняй Расіі адбылося ў 2010 годзе, агульны наклад склаў больш за 20 тысяч асобнікаў. Выдавецтва “Янушкевіч” рыхтуе да выхаду беларускага выданне “Гімназіі № 13”. Для гэтага ёсць некалькі важных прычын: Вытанчаны пераклад на беларускую мову вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай; Неверагодныя...

28.03.2017
7478
«Палац» будзе прэзентаваны ў Гомелі – 30 сакавіка

30 сакавіка ў Палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі (пл. Леніна, 4) адбудзецца прэзентацыя новага нумара літаратурнага альманаха «Палац», які выдаецца Гомельскім абласным аддзяленнем СБП. Пачатак у 17.00. Уваход вольны У вечарыне возьмуць удзел: гомельскія пісьменнікі, стваральнікі і аўтары альманаха, а таксама паэт, намеснік Старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Усевалад Сцебурака. Спецыяльны госць -- выканаўца Яўген Барышнікаў. Запрашаем!

21.03.2017
4462
"Новы Замак" у Гародні

у Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry, вул. Савецкая, 3. Гародня ўвесь час знаходзілася ў авангардзе літаратурнага жыцця Беларусі. Пачынаючы з часоў “нашаніўства”, калі тут арганізаваўся гурток беларускай моладзі, першая суполка для знакамітай Зоські Верас , да эпохі БНР, шасцідзясятніцтва Васіля Быкава і Аляксея Карпюка , Дануты Бічэль , трывалых цэнтраў беларушчыны на падворку Ларысы Геніюш ў Зэльве, у музеі Алеся Белакоза ў Гудзевічах – і аж да 1980-х, калі ў Гродне з’явілася суполка постмадэрністаў...

06.03.2017
6477
Перакладны інтэрнэт-часопіс «Прайдзісвет» № 17 — пра гарадскую літаратуру

“Не люблю я места (па-расейску — горад). Надта там цяснота і вялікі сморад. Наш брат як увойдзе — сам сябе баіцца: Ці ісці без шапкі, ці гдзе пакланіцца?” — пісаў неяк у сваім надта непаліткарэктным вершы “Немец” класік дзевятнаццатага стагоддзя Францішак Багушэвіч. Не сваімі адчувалі сябе купалаўскі “пан сахі і касы” ды коласаўскі дзядзьказ “Новай зямлі” на гарадскіх вуліцах і рынках. Але ўжо ў 1920-я — 1940-я “гораду гоман” усё больш заваёўвае гарачыя рэвалюцыйныя сэрцы беларускіх паэтаў . Праўда...

22.12.2016
3514
Чытанка для дашкалят з’явілася ў крамах!

Набліжаюцца Каляды і Новы год, а гэта значыць, што маленькія беларусы чакаюць падарункаў! А найлепшы падарунак – гэта кніга, асабліва на 500 гадоў беларускага друку. Менавіта таму культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў выдалі ў серыі "Каляровы ровар" зборнік вершаў і казак «Чытанка для маленькіх-2». У кнізе змешчаныя і аўтарскія творы, і народныя. У Чытанцы вы знойдзеце добра вядомыя “Каток – залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Рукавічку”, а яшчэ аўтарскія...

22.12.2016
6237
Паглыбленасць ва ўласную эмоцыю

У выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў дэбютны зборнік Міхала Бараноўскага – новы выпуск серыі «Пункт адліку». Паэт Міхал Бараноўскі вядомы як заснавальнік і аўтар песняў для гурта “Нельга забыць”, супрацоўнік музея і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, на словы якіх гурт запісаў адмысловыя канцэртныя праграмы. Першая якраз і дала назву гурту, перасэнсаваўшы вершы з аднайменнага дэбютнага рамана Караткевіча. “Mertvets”, яшчэ адзін альбом “Нельга забыць”, быў запісаны на...

01.12.2016
2786
Часопіс «Дзеяслоў» — у беларускамоўным буккросінгу MOVABOX!

Беларускамоўны буккросінг ў межах MOVABOX – сацыяльна-культурнага праекта кампаніі velcom у падтрымку беларускай літаратуры – дзейнічае ў сталіцы з сярэдзіны лістапада. Пасля паспяховага старту ў Мінску 10 кніжных боксаў з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў з’явiлiся і ў іншых гарадах рэспублікі. Пагартаць старонкі добрых кніг на роднай мове можна ў кавярнях Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва i Мазыра. Буккросінг – гэта грамадскі рух, які ўяўляе сабою абмен кнігамі паміж незнаёмымі...

26.11.2016
15196
Творчы вечар Міхася Скоблы прайшоў у Мінску (+ФОТА)

25 лістапада ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася імпрэза, прымеркаваная да 50-годдзя паэта, журналіста, эсэіста, даследчыка літаратуры Міхася Скоблы. У межах сустрэчы былі прэзентаваныя дзве яго новыя кнігі. Зборнік вершаў "Камізэлька для месяца" пабачыў свет у Бібліятэчцы часопіса "Дзеяслоў", а томік прозы ды эсэ "Саркафагі страху" выйшаў у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Павіншаваць юбіляра прыйшлі яго...

23.11.2016
4737
Выйшаў новы нумар альманаху «Беларус»

У Саюз беларускіх пісьменнікаў прыйшоў новы нумар альманаху літаратараў замежжа "Беларус". Юбілейны, дзясяты выпуск выйшаў цалкам на ахвяраванні чытачоў і дабрадзеяў. На 400 старонках гэтага выдання змешчаныя творы 25 аўтараў, якія зараз жывуць у 10 краінах свету. Нагадваем, што змясціць свае творы ў альманаху маглі тыя аўтары, якія жывуць па-за межамі Беларусі. Ёсць сярод іх вядомыя пісьменнікі й паэты, але ёсць і пачаткоўцы, чые імёны пакуль мала вядомыя шырокаму колу чытачоў. На сайце...

Вынік пошуку: 21-37 з 37 Першая | | 12 | | Апошняя