Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

На жаль, імпрэзы прысвечанай дзіцячай літаратуры і прэміі сёлета не чакаецца. У 2021 годзе “Найлепшай кнігай для дзяцей і падлеткаў” стала кніга Вольгі Гапеевай “Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі” (Галіяфы). У намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” перамогу атрымаў Валерый Славук, які аздобіў збор чарадзейных казак “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” (Янушкевіч). У складзе літаратурнага журы ў гэтым годзе працавалі Вера Жыбуль (Бурлак), Наста Грышчук, Наталля Мядзвездь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская...

У спісе 27 пазіцый. Мастацкае журы Прэміі Цёткі вызначыла поўны спіс намінантаў на "Найлепшае мастацкае афармленне". Сёлета ў яго ўвайшло 27 кніг, якія былі выпушчаны ў 2020 годзе. Наталля Агародная – Генадзь Аўласенка. Як зрабіць з мухі слана. Мінск, Народная асвета, 2020 Аксана Аракчэева – Тамара Бунта. Сад з матылькамі. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020 Анастасія Балыш – Таццяна Дамаронак. Хто сароку напалохаў? Мінск, Беларусь, 2020 Надзя Бука – Надзея Ясмінска. Чароўныя ніткі пані...

Адбылося першае пасяджэнне літаратурнага журы Прэміі Цёткі. Адбылося першае пасяджэнне літаратурнага журы Прэміі Цёткі, на якім быў вызначаны поўны спіс намінацый "Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў". Сёлета ў склад літаратурнага журы ўвайшлі: Вера Бурлак (Жыбуль) – паэтка, перакладчыца, даследчыца літаратуры для дзяцей. Наста Грышчук – літаратурны крытык, літаратуразнаўца. Наталля Мядзведзь – суарганізатарка кніжнага фестываля “Горад і Кнігі”, незалежная даследчыца літаратуры...

16 красавіка пісьменніку павінна было споўніцца 86 гадоў... 14 красавіка, на 86-м годе жыцця, пайшоў ад нас вядомы пісьменнік, крытык, перакладчык, аўтар легендарнага буквара Анатоль Канстанцінавіч Клышка. Анатоль Канстанцінавіч нарадзіўся 16.04.1935 г. у вёсцы Данейкі Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні (1949-1952). Працаваў карэктарам у наваградскай гарадской газеце «Звязда», адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Фізкультурнік...

Госця праграмы "Кантэкст" – перакладчыца, заснавальніца выдавецтва Koska Надзея Кандрусевіч. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з перакладчыцай і дырэктаркай выдавецтва дзіцячай літаратуры...

Да 30 красавіка намінантам трэба запоўніць адмысловую форму. Стартуе шосты сезон Прэміі Цёткі, якая ўганароўвае найлепшыя кнігі для дзяцей і падлеткаў. На конкурс прымаюцца кнігі 2020 года, напісаныя і выдадзеныя на беларускай мове або аформленыя беларускім мастаком ці мастачкай. Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: найлепшы літаратурны твор для дзяцей і падлеткаў (гэта можа быць проза, паэзія, драматургія) і найлепшае мастацкае афармленне кнігі. Пераможцу кожнай намінацыі вызначае асобнае...

Іван Мельнічук выдаў кніжку для дзяцей. Берасцейскіх дзетак парадавала добра ілюстраваная дзіцячая кніга пісьменніка-берасцейца, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Івана Мельнічука «Я солнышку спасибо говорю» . Такі падарунак аўтар зрабіў за асабістыя сродкі да 1000-годдзя роднага Берасця. Добрыя вершы, казкі і цікавыя дзіцячыя выразы не могуць не спадабацца дзецям. Яны вучаць дабру і справядлівасці, чытаюцца лёгка, кажа аўтар кнігі: «Чаго тут толькі няма – і гумар, адным словам, вельмі цікавая...

У сталічнай бібліятэцы імя Цёткі прайшла прэзентацыя кнігі Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан. У сталічнай бібліятэцы імя Цёткі (вул. Талбухіна, 12а) прайшла прэзентацыя кнігі Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан . Кажа спадарыня Аксана: «Прэзентацыя кнігі маёй з Ярашам «Малочны кактэйль для Вужынага Караля або Калякамп’ютарная казка». Тут было нешта неверагоднае: цудоўныя выступоўцы – ад міфалогіі Ірыны Клімковіч да філасофіі, такія выступы, як Антаніны Хатэнка, навукоўцы – Ружана Вячорка...

Надзея Кандрусевіч, стваральніца выдавецтва «Коска», расказвае пра самыя цікавыя кніжкі. Кнігі пра Маму Му і Крумкача «Мама Му паранілася», «Мама Му ўяўляе», «Мама му на арэлях», «Крумкач кажа НЕЛЬГА» Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст (пераклад са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч) Гісторыі пра гарэзлівую карову Маму Му і яе сябра Крумкача ўжо даўно вядомыя беларускім дзеткам і іх бацькам. А сама аўтарка Юя Вісландэр неаднойчы прыязджала ў Менск на прэзентацыі кнігі і сустрэчы з чытачамі. У кнізе «Мама...

Штогод прэмія даецца за істотны ўнёсак у развіццё дзіцячай і падлеткавай літаратуры. Пятро Васючэнка патрапіў у спіс намінантаў прэстыжнай прэміі ў галіне дзіцячай літаратуры Astrid Lindgren Memorial Award (ALMA). Пятро Васючэнка – літаратуразанаўца, крытык, выкладчык, аўтар кніжак для дзяцей. «Піраміда Ліннея», «Дванаццаць подзвігаў Геракла», «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» ды «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» сталі сапраўднымі дыяментамі беларускай дзіцячай літаратуры...
... ландшафту. Асаблівае ўражанне на гасцей зрабіла паездка ў Курапаты , дзе ляжаць расстраляныя ў часы савецкага тэрору пісьменнікі. Смерць і дзіцячая літаратура Грэта Рутбёль вядомая дзіцячая пісьменніца ці не першая ў Швецыі наважылася напісаць пра смерць у кніжцы для дзяцей....

Міжнародная моладзевая бібліятэка ў Мюнхене апублікавала каталог The White Ravens-2019. Міжнародная моладзевая бібліятэка ў Мюнхене валодае самым вялікім зборам літаратуры для дзяцей і юнацтва, ды кожны год сумесна са спецыялістамі стварае вялікі спіс кніг , якія зрабілі ўнёсак у развіццё сусветнай дзіцячай літаратуры. Цікавы літаратурны стыль, дызайн, універсальнасць тэмы і наватарства – галоўныя крытэры ў адборы кніг. На гэты каталог арыентуюцца бібліятэкары, настаўнікі і бацькі, каб падабраць...

Серыя "Каляровы ровар" папоўнілася новай кніжкай. Серыя "Каляровы ровар" папоўнілася новай кніжкай. Гэта "Маё шчаслівае жыццё" Роўз Лагеркранц і Эвы Эрыксан у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Кніга пабачыла свет у выдавецтве KOSKA. Маленькая дзяўчынка Дзюнэ ведае, што ейнае жыццё – самае шчаслівае, бо яна мае добрую сям'ю, сапраўдную сяброўку і шмат цудоўных успамінаў. Праўда жыццё не заўжды бывае добрым нават да маленькіх дзяцей. Але мудрая Дзюнэ ведае, як знайсці...

У межах Ночы музеяў у Мінску прэзентавалі твор шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм "Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, Бола вясёлая). 18 мая ў Музеі гісторыі літаратуры ў Мінску прэзентавалі кнігу шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм "Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, Бола вясёлая), якая ад нядаўняга часу даступная таксама ў аўдыяфармаце. Прэзентацыя кнігі на Ночы музеяў —гэта пэўнае выпрабаванне: ніколі не ведаеш, хто будзе слухачом і як адрэагуе на кнігу. Вось і ў...

Напрыканцы верасня ў выдавецтве Коska, якое публікуе дзіцячую шведскую літаратуру па-беларуску, пабачыла свет кніга Юі Вісландэр і Лоты Гефенблад “Ёрдзіс". Зборнік цудоўна падыходзіць для чытання дзецям ад 6 да 10 год. Напрыканцы верасня ў выдавецтве Коska, якое публікуе дзіцячую шведскую літаратуру па-беларуску, пабачыла свет кніга Юі Вісландэр і Лоты Гефенблад “Ёрдзіс". Зборнік цудоўна падыходзіць для чытання дзецям ад 6 да 10 год. Вуліца Сонечная, дом 1 - найлепшае месца ў цэлым...

У серыі "Каляровы ровар" Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве "Кнігазбор" папаўненне -- аўтарская казка пісьменніцы Надзеі Ясмінскай у афармленні мастака Кацярыны Дубовік. Прэзентацыя будзе 18 мая! Запрашаем! У серыі "Каляровы ровар" Саюза беларускіх пісьменнікаў папаўненне -- аўтарская казка пісьменніцы Надзеі Ясмінскай у афармленні мастака Кацярыны Дубовік . Абедзве творцы ўжо вядомыя чытачам як вялікім, так і маленькім і атрымалі прызнанне экспертаў --...

Аўтарка легендарнай Мамы Му наведала фестываль “Горад і кнігі”. Сёлета на фестываль “Горад і кнігі”, што ладзіцца кожны год, завітала прадстаўніца Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі, аўтарка знакамітага цыкла пра прыгоды Мамы Му, Юя Вісландэр. Кнігі пра прыгоды Мамы Му ўжо даўно папулярныя па ўсёй Беларусі. Лямцавая батлейка, што распавядае пра прыгоды знакамітай кароўкі і яе сябра крумкача, пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” аб’ехала ледзь не ўсю краіну. “Юя пачала пісаць пра прыгоды Мамы...

Увечары 3 мая ў Мінску ў культурніцкай прасторы «Корпус» адбылася цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі ў галіне беларускай дзіцячай кнігі. Мастак Лізавета Лянкевіч уганараваная за афармленне азбукі Рыгора Барадуліна «Вясёлы вулей» (серыя «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў, выдавецтва «Кнігазбор»), а празаік Валеры Гапееў -- за кнігу для падлеткаў «Мая мілая ведзьма» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»). Віншуем лаўрэатаў! Валеры Гапееў Заснавальнікі прэміі -- ГА "Саюз беларускіх...

Заяўкі на ўдзел дасылайце да 15 красавіка 2018 года на адрас forumtales2018@gmail.com. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСКАЙ КАЗКІ 17–19 мая 2018 г. Казачны эпас – найбуйнейшы здабытак беларускай нацыянальнай культуры, які і сёння захоўвае сваё эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Беларускія казкі, будучы трывала ўбудаванымі ў сусветную казкавую...

Новая кніга ў серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Каляровы ровар" — новая сустрэча з легендарнымі панамі Кубліцкім ды Заблоцкім! Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”...