Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


25.10.2017
2665
Вершы Аксаны Данільчык апублікаваныя ў Італіі

У Італіі ў выдавецтве “Edizioni Controluce” выйшлі Матэрыялы канферэнцыі «Паэзія і Еўропа», арганізаванай Таварыствам італьянскай мовы «Дантэ Аліг'еры» у Сусветны дзень паэзіі 21 сакавіка 2017 года ў Рыме і прысвечанай 60-годдзю падпісання Рымскай дамовы. Сярод аўтараў, чые вершы гучалі ў гэты дзень і ўвайшлі ў згаданы зборнік, − беларуская паэтка Аксана Данільчык. Віншуем! Аксана Данільчык -- паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца, сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Нарадзілася...

25.10.2017
2817
«Дзеяслоў» на 28-й Еўрапейскай сустрэчы культурніцкіх часопісаў

З 20 па 22 кастрычніка ў эстонскім Тарту адбылася 28-я Еўрапейская сустрэча культурніцкіх часопісаў. Сустрэчу арганізавала еўрапейская сетка культурніцкіх часопісаў Eurozine у супрацоўніцтве з эстонскім часопісам Vikerkaar (Вясёлка), Інстытутам сацыяльных даследаванняў пры Тартускім універсітэце і эстонскай культурніцкай арганізацыяй SA Kultuurileht. У сустрэчы ўзялі ўдзел больш за сто рэдактараў і інтэлектуалаў з вядучых часопісаў Еўропы. На адкрыцці форума выступіў Міністр культуры Эстоніі ...

03.10.2017
5066
Унікальная гісторыя беларускага замежжа ў адной кнізе

У Беларусі выйшлі «Хронікі БІНіМу» – самай дасведчанай навуковай установы беларусаў-эмігрантаў. Гэта 33 кніга выдавецкай серыі «Бібліятэка “Бацькаўшчыны”». Пры канцы 1951 года намаганнямі беларусаў, якія па вайне апынуліся ў Злучаных Штатах Амерыкі, у Нью-Ёрку была створаная легендарная навуковая інстытуцыя – Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Арганізацыі было наканавана не толькі праіснаваць да сённяшніх дзён, але праз пераемнасць пакаленняў даследчыкаў і наладжванне трывалых сувязяў шматкроць...

22.09.2017
4277
«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»

З 13 па 17 верасня ў Львове праходзіў 24-ы Міжнародны форум выдаўцоў. Праект Books From Belarus Саюза беларускіх пісьменнікаў таксама паўдзельнічаў у буйной кніжнай выставе са сваёй праграмай мерапрыемстваў. У Люстраной зале Палаца Патоцкіх 16 верасня адбылася дыскусія “Беларускія і ўкраінскія пісьменнікі ў агульнаеўрапейскім кантэксце”. Удзел у дыскусіі ўзялі паэтка, перакладчыца, літаратурны крытык Марыя Мартысевіч , празаік, перакладчык, старшыня “Саюза беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч...

19.09.2017
5691
Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю

Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу “Суперкніга пра Біла з Болаю” пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першая кніга па-беларуску, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця. У хлопчыка Біла з’яўляецца маленькая сястрычка Бола – нагода для радасці, весялосці і гонару. Але час ідзе, і паступова сям’я пачынае разумець, што з Болай адбываецца нешта не тое, яна зусім не размаўляе. Кніга ў вершаванай форме распавядае...

15.09.2017
3526
Кніжныя шафы «Бацькаўшчыны»: хто там?

... ўтвараюцца кніжныя паліцы, шафы і стэлажы. Зусім зразумела, што, пры поўнай забароне эміграцыйных кніг у Беларусі ў савецкі час, беларусы замежжа з радасцю дзяліліся сваімі выдадзенымі кнігамі, як толькі атрымалі магчымасць легальна іх даслаць альбо прывезці ўласнаручна. Ужо ...

28.08.2017
3931
«Блізкае нам вар’яцтва»: стартавала новая кампанія кніжнай серыі «Амерыканка»

«Палёт над гняздом зязюлі» выдадуць па-беларуску. Беларускія перакладчыкі абвесцілі пра стварэнне новай кніжнай серыі “Амерыканка” і распачалі збор сродкаў на выданне першай кнігі серыі – раману Кена Кізі “Палёт над гняздом зязюлі” ў перакладзе на беларускую мову . Для таго, каб выданне ажыццявілася, неабходна мінімум 5000 рублёў. Краўдфандынг-кампанія ў падтрымку беларускамоўнага Кізі мае дэвіз “Блізкае нам вар'яцтва”. У рамане “Палёт над гняздом зязюлі” моцны і ўнутрана свабодны пацыент арэгонскай...

25.08.2017
5495
Па-беларуску выходзіць раман Габрыеля Гарсія Маркеса

«Каханне падчас халеры» выдадуць у «нобелеўскай серыі» . «Дазволу на выданне кнігі па-беларуску мы чакалі шэсць месяцаў. Менавіта столькі цягнуліся перамовы з праваўладальнікамі літаратурнай спадчыны Маркеса, – кажа ініцыятар выдання Сяргей Макарэвіч. – І ўжо сёлета раман пабачыць свет». Нягледзячы на тое, што гэта адзін з самых папулярных пісьменнікаў-набеліянтаў у свеце, па-беларуску творы Маркеса асобнай кнігай выйдуць упершыню. Каб рэалізаваць такі праект, на сайце ulej.by запусцілі краўдфандынгавую...

22.08.2017
4611
Трэці «Холмс» па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — «Эцюд у пунсовым» і твор, які даў кнізе назву — «Знак чатырох». Першую аповесць на беларускую мову пераклала Кацярына Маціеўская, другую — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна з інтэрнэт-часопісам “ПрайдзіСвет” і з’яўляецца 13-м выданнем з серыі гэтага часопіса “PostScriptum”. Аповесці “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890) — першыя творы...

22.08.2017
3207
«Фіндус з'язджае»... у беларускія кнігарні!

Аматараў смешных гісторый шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра дзядулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» папоўнілася чарговай кнігай, перакладзенай на нашую мову, як і папярэднія, Надзеяй Кандрусевіч. І ад сёння гэты кніжкавы рознакаляровы цуд даступны ў крамах Мінска ды іншых гарадоў. «Фіндус з'язджае» -- шостая па ліку "абеларушаная" кніга. У 1990 годзе Свэн Нурдквіст...

18.08.2017
5599
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

... міжваеннай беларускай Прагі. Я была здзіўленая: чаму мы так мала ведаем і выдаём на гэтую тэму? Гэта ж вельмі цікавы феномен у гісторыі нашага замежжа: і студэнцкі рух, і перыёдыка, і палітычная актыўнасць. Але апроч асобных публікацый, нічога няма…” Разам з даследчыкам Лявонам Юрэвічам ...

02.08.2017
3158
ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур»

12-13 жніўня ў аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» адбудзецца ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур», тэмай якога ў гэтым годзе стане — Літаратурнае міжмор’е. Рассоўваючы межы. Фармат форума: дыскусіі і панэлі з удзелам вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў, дзеячаў культуры, лідараў грамадскай думкі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Германіі. Акрамя абмеркаванняў адбудуцца чытанні на тэмы — Мара пра мора, Мяжа і Ўскраіны, выступ праекта «КІНЕМО» і музычны сэт Аляксея Варсобы (Portmone)...

01.08.2017
1881
Памёр акцёр і драматург Сэм Шэпард

Амерыканскі акцёр і драматург, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі Сэм Шэпард памёр на 74-м годзе жыцця. Пра гэта ў панядзелак, 31 ліпеня, паведаміла Associated Рress. Як распавёў прадстаўнік сям'і Шэпарда, ён памёр 27 ліпеня ад ускладненняў, звязаных з хваробай Лу Герыга (бакавога аміятрафічнага склерозу). Шэпард зняўся ў некалькіх дзясятках фільмаў, сярод якіх «Фрэнсіс», «Парыж, Тэхас», «Сталёвыя магноліі», «Справа пра пелікана», «Дзённік памяці», «Пароль «Рыба-меч»», «Чорны ястраб», «Як баязлівы Роберт...

28.07.2017
6723
Літаратурная спадчына ў беларускамоўным абліччы

Прыём прац на конкурс «Экслібрыс» завершыўся 15 ліпеня, імёны лаўрэатаў плануецца абвесціць 6 жніўня. А на гэтым тыдні быў названы лонг-ліст намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана, у якім 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах. І гэта далёка не апошні шанец зарэкамендаваць сябе для аматараў пераствараць прозу і паэзію. Але для чаго сучаснаму чытачу патрэбны новыя майстры мастацкага перакладу? І якія крытэры існуюць для выбару мастаком твора? Пра гэта і...

27.07.2017
5225
Сумна? Хадзем паляваць на ліса!

З сімпатычнымі і ўжо знакамітымі героямі Пэтсанам і Фіндусам, якіх у сваёй серыі кніг стварыў шведскі дзіцячы пісьменнік і мастак Свэн Нурдквіст, беларускія чытачы пазнаёміліся гады два таму. Менавіта тады былі прадстаўленыя першыя аповеды ў перакладзе на беларускую мову. І вось — за досыць непрацяглы час — нашы дзеткі з імі сапраўды пасябравалі, з нецярплівасцю чакаюць новых гісторый і з задавальненнем завітваюць на прэзентацыі (а гэта асобны від забаўкі — з гульнямі, пачастункамі і яркім чытаннем...

18.07.2017
3037
«Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету

Каля 300 дэлегатаў зь Беларусі і замежжа сабраліся на VII Зьезд беларусаў сьвету ў Менску. У Расеі зьяўляецца ўсё больш лубочных беларусаў, у Вялікай Брытаніі беларусы будуюць ...

12.07.2017
4705
«Вогнепаклонніца» Іна Снарская ў Мінску — 18 ліпеня

18 ліпеня Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а), Саюз беларускіх пісьменнікаў і Амбасада Украіны ў Беларусі ладзяць творчую вечарыну Іны Снарскай. Паэтка ўкраінска-беларускага памежжа прадставіць сваю новую кнігу «Вогнепаклонніца», якая выйшла ў Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў». Іна Снарская – беларуская і ўкраінская пісьменніца, тэлежурналіст, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-украінскім культурным памежжы. Напачатку вечарыны пісьменніца прадставіць увазе...

10.07.2017
4573
Стыпендыя ў Швецыі — СБП падтрымаў кампанію «Амерыканка»

На платформе “Улей” трэці тыдзень працягваецца збор сродкаў на новую кніжную серыю “Амерыканка”, якая аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі ХХ і ХХІ стагоддзя. У 2017 годзе, у выпадку поспеху кампаніі, выйдуць раманы Кена Кізі, Чака Паланюка, Чарлза Букоўскага і Маргарэт Этвуд. Каб прыцягнуць увагу да кніжнай кампаніі, Саюз беларускіх пісьменнікаў – адзін з важных партнёраў “Амерыканкі” – прызначае прыз за найлепшы грашовы вынік. Той перакладчык, кніга ў чыім перакладзе збярэ чытацкіх замоваў...

05.07.2017
3412
Penguin Random House: Алексіевіч — сярод найлепшых аўтараў ліпеня

Штомесяц інтэрнэт-сэрвіс Signature называе найлепшыя кнігі, якія неўзабаве пабачаць сьвет. У ліпеньскі агляд трапіла і кніга беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі «У вайны не жаночае аблічча». фота: http://www.penguinrandomhouse.com Signature належыць найбуйнейшаму выдавецтву сьвету — Penguin Random House. У яе агляд трапляюць мастацкія кнігі і творы нон-фікшн. Менавіта гэтае выдавецтва 25 ліпеня выпускае на кніжны рынак ангельскамоўны пераклад кнігі беларускай пісьменьніцы. «У вайны не жаночае аблічча»...

20.06.2017
4402
Беларускі фантаст атрымаў прэмію Eurocon-2017 за раман-фэнтэзі

Кніга беларускага пісьменніка Аляксея Шэіна "Сем камянёў" з серыі СБП "Каляровы ровар" атрымала ўзнагароду Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) за найлепшы літаратурны дэбют. Раман-фэнтэзі быў адзначаны разам з дзесяцю іншымі літаратурнымі дэбютамі. Сёлетні конкурс фантастычнай літаратуры, Еўракон-2017, праходзіў у Дортмундзе. "Нечакана, вядома, і прыемна, бо ні пра якое намінаванне я не ведаў. Палез у нэт глядзець, хто ў якіх...

Вынік пошуку: 21-40 з 62 Першая | | 1234 | | Апошняя